Імёны загінуўшых партызан атрада «За Бацькаўшчыну»

Добры Дзень шаноўныя сябры звяртаюся да Вас з просьбай паказаць на вашым сайце прозвішчы і імёны партызан атрада «За Бацькаўшчыну», якія загінулі пад час Вялікай Айчыннай Вайны ў Лагойскім раёне. Гэтыя запісы былі мною знойдзены ў Нацыянальным Архіве РБ, і я так думаю, што яны мала каму вядомыя. Магчыма дзеці ці унукі гэтых партызан, якія шукаюць сваіх родных і блізкіх, нічога не ведаюць пра сваіх родных, і я буду вельмі ўдзячны Вам за дапамогу. Магчыма каму-небудзь гэтая інфармацыя спатрэбіцца. Вялікі Вам дзякуй.

1. Фонд 1405, вопіс 1, справа 1053, старонка 11. Акт.

Мы ніжэйпадпісаныя:

— Камандзір роты, мал. лейтэнант (імя не разборліва),
— Батальённы камісар, палітрук роты Потомскі,
— Камандзір узвода Мурушкін
склалі сапраўдны акт у наступным:

4 ліпеня 1943 года падчас блакады быў забіты нямецкімі захопнікамі радавы партызан Бук Іван, які стаяў на пасту. Пахаваны каля дарогі вёскі Прысёлкі Лагойскага раёна на ўзлеску лесу. Магіла была абнесена агароджай. Ёсць яшчэ людзі старэйшага ўзроста, якія ведаюць тое месца на ўзлеску.

Запіс зроблены: 25.02.1944        Тры подпісы.

2. Фонд 1405, вопіс 1, справа 1053, старонка 14.

Мы ніжэйпадпісаныя:
— палітрук 1-й роты партызанскага атрада «За Бацькаўшчыну» Айчыстаў(?),
— камандзір 1-га ўзвода Шаўка,
— старшына 1-й роты Рыцікаў(?),
— Партызан 1-й роты Кірылоўскі.

Склалі сапраўдны акт у тым, што 1-га кастрычніка 1943 года ў в. Прудзішча Лагойскага раёна пры чыстцы рэвальвера параніў сябе неспадзяваным стрэлам у жывот партызан 1-й роты Іван Обмётко (Абмётка). Пасля зробленай у шпіталі аперацыі тав. Обмётко памёр. Цела партызана Івана Обмётко пахавалі на могілках вёскі Малыя Бясяды Лагойскага раёна.

Запіс зроблены: 25.02.1944         Подпісы.

3. Фонд 1405, вопіс 1, справа 1053, старонка 24.

7 студзеня 1944 года ў баі з карнай экспедыцыяй пад в. Бяларучы (Лагойскага раёна) быў забіты партызан-разведчык Церлюкевіч Уладзімір Браніслававіч. Пахаваны на могілках вёскі Малыя Бясяды Лагойскага раёна.

Запіс зроблены: 27.02.1944

4. Фонд 1405, вопіс 1, справа 1053, старонка 25.

7 студзеня 1944 года ў баі з нямецкімі карнікамі пад в. Гаяны Лагойскага раёна загінуў ад разрыва сэрца партызан 1-га ўзвода тав. Мачу(ю)ренко Сяргей. Пахаваны на могілках вёскі Малыя Бясяды Лагойскага раёна.

Запіс зроблены: 22.02.1944

5. Фонд 1405, вопіс 1, справа 1053, старонка 26-27.

7 студзеня 1944 года ў баі з фашысцкімі карнікамі пад в. Прысёлкі Лагойскага раёна загінулі ад цяжкіх ран Савіцкі Георгій Фёдаравіч і Астаська Мікалай Арцёмавіч. Пахаваны на могілках вёскі Харужанцы Лагойскага раёна.

Запіс зроблены: 22.02.1944

Пісьмо даслаў Дзмітрый Дуброўскі

Комментарии

 
# 28.08.2012 17:20
Вечная память.....
Ответить
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

Главная страница - Люди - Военные - Імёны загінуўшых партызан атрада «За Бацькаўшчыну»