Люблю Лагойск

Люблю Лагойск, калі ён сніць
Блакітны сон пад спелай поўняй,
Люблю, як ціха парк шуміць
I шэпча Гайне штось чароўнай.

Яны разважна, па-старэчы,
Апавядаюць наваколлю
Пра даўніну, расстанні, стрэчы…
Люблю ж Лагойск на золку болей!

Люблю з Паненскае гары
Агледзець наш абсяг бясконцы,
Ўдыхнуць паветра ў бары,
Адчуць, як елкі будзіць сонца.

Люблю, як чырванню заранак
Убярэ спачылую зямлю,
Як росны, ядраны світанак
Ўручае позву новадню.

Як дзень рупліва закіпае
I сходу ўраз бярэ размах,
Без стуку й грукату трамваяў
Жыццё успыхвае ў дамах.

Ляцяць да нас на шчасце знічкі.
Прыгожыць стол наш бохан жытні.
Люблю лагойскія крынічкі,
Люблю Лагойск наш старажытны.

Мікола Ляшчун

Более новые статьи:

Комментарии

 
# мікола ляшчун 02.04.2016 07:49
трэба выправіць не "спіць", а "сніць"
Ответить
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить