Лагойск святочны

Над Лагойскай зямлёй шмат вякоў адгуло.
I міналі штогод за падзеяй падзеі,
Але з часам не згасла надзеі святло
I Лагойск прыгажэе, Лагойск маладзее.

Працавіты, прыгожы і мужны народ
Піша летапіс свой, нібы песні стварае.
925 лёсам дадзеных год —
Ты, Лагойшчына наша, зусім маладая!

Я любоў да цябе ў сваім сэрцы прынёс,
I сустрэча з табой, як вясны абуджэнне.
Мір табе, кожны дом!
Мір табе, кожны лёс!
Мір табе, наш Лагойск!
З Днём твайго нараджэння!

Сяргей Давідовіч

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить