У старажытным гарадку над Гайнаю

У старажытным гарадку над Гайнаю,
Ля зруйнаванай кляштарнай сцяны,
Я думаю, як дзіка, як нядбайна мы
Парою ставімся да старыны.

Чым ганарьцца перад светам варта нам,
Чым даражыць павінен чалавек, —
Ірвём, грызём, руйнуем экскаватарам —
Тэхнічны, балазе, дваццаты век!

Гісторыю трымаюць у пашане ўсе.
Навошта ж безаглядна так наўсцяж
Мы разбурыць мінулае спяшаемся,
Як бы яно — галоўны вораг наяш?

Хіба не з працы гаратліўцаў-прадзедаў
Яно вякамі паўставала тут?
Чаму ж няўдзячна гэтак абакрадзена
Зямная памяць іх зямных пакут?

Асцеражней, таварыш, са святынямі.
Чым замяніць іх думаеш, скажы?
Страшней за ўсё, як робяцца пустьшямі.
Палеткі плодныя людской душы.

Н. Гілевіч

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить

Главная страница - Логойский район - Культура - У старажытным гарадку над Гайнаю