Уладзімір Сяргеевіч Шнарэвіч

Уладзімір Сяргеевіч Шнарэвіч нарадзіўся ў 1946 годзе ў горадзе Тула (Расія). У 1947 разам з бацькамі пераехаў на радзіму бацькі ў г.п. Плешчаніцы, дзе скончыў СШ № 2. Паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, якое, дзякуючы свайму таленту, скончыў за 3 гады замест патрэбных чатырох. Пасля гэтага паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, па заканчэнні якога працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» да 1985 г.

З 1981 ён — Член Саюза мастакоў Беларусі. Працуе ў імпрэсіянісцкім жанры. Карціны, на якіх мастак імкнуўся адлюстраваць пэўнае імгненне жыцця і сваё ўражанне ад яго, выстаўляліся ў мастацкіх галерэях і знаходзяцца ў прыватных калекцыях Францыі, Швейцарыі, Германіі, Польшчы. Яны ўражваюць незвычайнай яркасцю фарбаў і светлай энергетыкай.

Главная страница - People - Сreative - Уладзімір Сяргеевіч Шнарэвіч