Ігар Віктаравіч Лыскавец

Ігар Віктаравіч Лыскавец нарадзіўся 24 красавіка 1964 года ў Мінску. У 1991 ён скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (мастацкі факультэт, кафедра станковага жывапісу). Вучыўся ў У. А. Грамыкі, А. А. Марачкіна, У. А. Ткачэнкі. Быў настаўнікам Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава. У мастацкіх выстаўках бярэ ўдзел з 1987 года.

Працуе ў манументальным і станковым жывапісе. Член Беларускага Саюза мастакоў з 1995 года. Асноўныя творы: «Вітаўт пераможца», «Партрэт С. Гарбуновай», «Заўсёды», «Св. Мікалай», «Спас», «Нацюрморт з гадзіннікам», «Кнігі», «Партрэт дачкі», серыі «Маскоўскія храмы», «Храмы Пецярбурга», «Ноўгарад», роспіс касцёла Св. Антонія ў Лагойску. Спецыяльна для выставы работ С. Р. Саўрыцкага, прысвечанай памяці мастака, падараваў музею партрэт гэтага таленавітага чалавека. Жыве і працуе ў Лагойску.

Главная страница - People - Сreative - Ігар Віктаравіч Лыскавец