Вячаслаў Селях-Качанскі
Малады, нікому невядомы спявак з невялікага мястэчка Лагойск, Вячаслаў Селях, прыехаў у Петраград, дзе і зрабіў свае першыя крокі на прафесійнай сцэне. У гэты час яму было 25 год ад нараджэння (ён нарадзіўся 25.12.1885), за плячыма — вучоба ў настаўніцкай семінарыі ў Маладзечне, невялікі працоўны стаж настаўніка першых класаў і нястрымнае жаданне служыць мастацтву, музыцы.
Да 1910 г. В. Селях паспрабаваў сябе як рэгент хору ў Лібаве і яе
Яшчэ ў час вучобы ў кансерваторыі В. Селях спрабаваў свае сілы на прафесійнай сцэне. Тады ў Петраградзе існаваў толькі што арганізаваны тэатр Музычнай драмы, якім кіраваў вядомы рэжысёр Лапіцкі. У тэатры для пачынаючых чыталі лекцыі вядомыя артысты і рэжысёры — Альбедзінскі, Пятроўскі, Тарскі і інш. У ім, пад кіраўніцтвам Лапіцкага, і адбыліся першыя крокі на прафесійнай сцэне В.Селяха — спачатку на другарадных ролях, а потым ужо і на больш адказных. Вось як аб гэтым піша ў сваіх успамінах вядомы оперны спявак таго часу С. Левік:
Многие хористы и вторые исполнители после года-двух работы с успехом стали выступать в качестве исполнителей первых партий. В первую очередь это относится к сопрано Немченко, баритону Селяха, басу Луканина.
Выступаючы ў складзе артыстаў музычнай драмы, В. Селях выконваў ролі ў операх «Кармен», «Майстарзінгер», «Багема» і інш. З 1912 г. ён пражываў у Петраградзе. Будучы студэнтам у складзе трупы музыкальнай драмы В. Селях з мая па лістапад 1914 г. удзельнічаў у творчай паездцы па гарадах Паволжа. Гэтая паездка стала для яго добрай школай авалодання майстэрствам. Скончыўшы на выдатна кансерваторыю, В. Селях спрабуе сябе ў конкурсе, які праводзіўся ў
… на последней пробе голосов в Мариинском театре заметно выделяется молодой баритон

Адразу апасля конкурсу В. Селяху быў прызначаны дэбют на сцэне імператарскага Марыінскага тэатра ў ролі Ігара ў оперы Барадзіна «Князь Ігар». Наш вытрымаў экзамен з поспехам: «В состав труппы Мариинского театра приняты
Вячеслав Антонович Селях. Контракт на год тысячу пятьсот (1500 р.) с 1 сентября 1915 по 1 сентября 1916. Теляковский.
З другога боку кантракт падпісаў кіраўнік Канторы Імператарскіх тэатраў барон В. Кусаў. Так здзейснілася мара вясковага хлопчыка з беларускага мястэчка Лагойск стаць акцёрам, узыйсці на мастацкі Алімп.
Працуючы ў складзе артыстаў «Марыінкі», з 1915 да 1924 г. В. Селях выканаў больш за 25 адказных роляў у розных операх. Самымі выдатнымі былі князь Ігар у оперы «Князь Ігар», Шаклавіты ў «Хаваншчыне», Барыс Гадуноў, у Рыгалета, д’ябала ў аднаіменных операх. Яго партнёрамі ў спектаклях былі сусветныя зоркі опернай сцэны — Шаляпін, Яршоў, Смірноў, Алчэўскі, Ліпкоўская, Босэ, Угрыновіч.
Маючы такі велізарны прафесійны вопыт, выдатную сцэнічную школу, 1 кастрычніка 1924 г. В.Селях вярнуўся на Радзіму, каб працаваць на карысць беларускай культуры і роднай Бацькаўшчыны. А потым апынуўся ў эміграцыі, дзе і памёр. Таму доўні час заставаўся для нас невядомы.
Каб уратавацца ад арышту як «нацдэм», ён у
Блукаючы па сьвеце, ён не пакідаў галоўнай справы свайго жыцьця. У Нямеччыне стварыў Беларускі драматычны тэатар імя Галубка, у ЗША заснаваў тэатральную студыю, дзе ставіў Францішка Аляхновіча і Вінцэнта
Крыніцы:
1. Журнал «Кантакты i дыялогi» № 7–8 2000 г. Да бiяграфii спевака Вячаслава Селяха. авт. Селях Сяргей.
2. Газета «Лiтаратура i мастацтва», № 5/4089 от
3. Журнал «Мастацтва», № 5 и № 6 2001 год «Старонкi творчай бiяграфii Вячаслава Селяха» авт. Сяргей Селях.

