Відагошч
Безыменная рачулка, пятляючы між пагоркаў, упадае ў вялікую сажалку, якую жывіць разам з паводкавымі водамі. Тут, па сучаснай дамбе, з металічнай па «вінту» засланкай, паміж бетанаваных берагоў i аж за граду ўзгоркаў праходзіць дарога з Відагоршчы ў Маркаўшчыну. А з правага боку застаюцца руіны старой цагельнай будовы. Сцены таўшчынёй у
Паходжанне назвы Відагошч
«Видо» — бачыць, «гоже» — прыгожыя, выдатныя, віды. Двор Відагошча ў 1563 г. належаў пану А. М. Івашэнцавічу. У ліку пабудоў сядзібы былі 2 дамы на падклецях, скарбовы свіран, 4 клеці, пякарня, чалядня, жытнік, бровар, кухня, склеп, 2 стайні, 2 адрыны і лазня. Каля двара знаходзіліся гумно з пуняй 2 клунямі і адрынай, абора, 2 млыны.
Папяровы млын у Відагошчы ў першай палове XVII стагоддзя знаходзіўся ў сядзібе Завішаў, Мінскага павета, на безназоўным прытоку ракі Вяча.
Папяровы млын пабудаваў Завіша пасля 1613 года, бо было запісана ў 1613 годзе ў інвентары працоўнай нарады, згаданага млына. Сярод рознай нерухомасці Відагошчы з
Са слоў некаторых вучоных-гісторыкаў, паходжанне назвы Відогоршч (Відагошча), так як Радагошч і іншых падобных назваў вёсак з такім канчаткам, адносяцца да XI–XII стагоддзяў. А тлумачыцца гэта вельмі проста: калісці на гэтых землях жылі князі з падобнымі імёнамі, напрыклад, такія як Рагвалод, Радзімір, Відагор, Валадар, і інш. Няможна выключыць і такога выпадку, што калісьці і вёска Відагоршч існавала ў тыя далёкія часы і насіла назву аднаго з вялікіх князёў, а зараз з цягам часу пераўтварылася ў Відагошч, а ў савецкія часы зусім змяніла назву на Камсамолец, якой і карыстаюцца зараз.
Сёння руіны каменнага трохпавярховага млына бадай адзіны
Легенда пра Віжгоры
Надта ж жудасна людзей дратавалі злыдні ўсялякія: панскія паслугачы, лёкаі, падпанкі, стагоддзяў з пяць назад. Не было ад каго бедным вяскоўцам чакаць дапамогі, толькі на сіняе неба спадзяваліся, што бачыць яно іхнія пакуты і бязлітасныя здзекі.
Вакол вёскі Відагоршч і цяпер няма лясоў непралазных ды густых — адны толькі лысыя пясчаныя ўзгоркі, на якіх не хоча расці ні збожжа, ні бульба. Не было і тады, у даўнія стагоддзі, ні бароў, ні пушчаў. Дарога роўненькай стужкай вілася з узгорка на ўзгорак, за пад’ёмам спуск пачынаўся, а за спускам зноў пад’ём, яшчэ больш круты і высокі. Таму і вазы мясцовыя сяляне рабілі надзвычай трывалымі і невялікімі. Калі вялікі зробіш, то коніка зморыш за пару вёрстаў цяжкай дарогі, а калі
Назганяюць сялян з бліжэйшых вёсак на гэтыя ўзгоркі араць поле. Не разгінаючы плячэй працавалі ад цямна да цямна, з сем’ямі сваімі амаль не бачыліся. Рэдка такія аратыя і паміралі прама на баразне. Бывала, валы стомяцца, прыстануць, дык падпанкі мужыкоў у ярмо запрагалі: у панскую кухню ваду ў бочках не коньмі, а на людзях вазілі. У бедалаг сарочкі ад поту салёнага гнілі і лахманамі долу спаўзалі, ды і спыняцца нельга было перадыхнуць ні хвілінкі, бо лютыя паслугачы з бізунамі пільна за імі сачылі.
Каб было адкуль сачыць за прыгоннымі вяскоўцамі на палях, у старым густым панскім парку, на гародах, дзед пані Казуновічыхі загадаў прыбудаваць да свайго палаца высокую мураваную вежу, дзе весь час сядзеў з падзорнай трубой галоўны эканом. Усё было відаць як на далоні. Нельга было ні схавацца, ні ўкрыцца, ні адпачыць стомленаму целу. Прыпыніўся араты
Памешчыкавы служкі глядзелі не толькі за людзьмі. Хатняя жывёла таксама была ў іх навідавоку, каб тая на панскія палеткі не заходзіла. А калі такое і здаралася
Так працягвалася некалькі дзесяцігоддзяў запар. Вяскоўцы ўжо нават забылі, калі смех гучаў у гэтых ваколіцах. Жудасна, змрочна навокал стала, нібы ў пекле якім, на самым дне. Баяліся людзі, пакланяліся, хаваліся, трывалі ўсё пакуль паміж імі не з’явіўся чалавек, які не збаяўся супрацьпаставіць сябе панскім памагатым і памешчыку. І стаў падбухторваць сялян рушыць у наступ на ненавісную для іх усіх вежу.
Аднае ночы, калі грымеў моцны гром і ішоў праліўны дождж, вяскоўцы накіраваліся з усіх бакоў да панскага палаца. Перабілі служак і прыслужнікаў, а гаспадара павесілі на браме ўязных варот, каб усе бачылі, як гойдаецца на ветры і груганы дзяўбуць ягоныя вочы.
Пазней хадзілі чуткі, што камяні ў панскай вежы былі чырвонага колеру і з іх цяклі пякучыя людскія слёзы. Там, дзе яны ўпалі, калі вежу разбілі, і да сённяшняга дня нічога не расце. Дык вось месца, дзе стаяў палац з той праклятай вежай, адкуль усё наваколле відаць было — палеткі i даліны, горы i узгоркі — празвалі людзі Віжгорамі. Пазней ужо пераўтварылася гэтая назва ў Відагоршч.
А графіня Казуновічыха яшчэ да адмены прыгонніцтва разарылася. Вельмі любіла пані ў карты гуляць, нават у Парыж за гэтым ездзіла. Але ей, відаць, не шанцавала. Хутка адзін за адным, каб з даўгамі разлічыцца, давялося ёй усе маёнткі прадаць. Апошнія свае гады дажывала яна ў доме свайго былога галоўнага эканома. Старую прыжывалку бачылі ў натоўпе жабракоў каля касцёла. Казалі, што так на паперці вяльможная пані і сканала.
З гісторыі населеных пунктаў Міншчыны
Камсамолец, вёска Папярнянскага сельсавета. У 1563 г. Видогость — сяло, цэнтр маёнтка, уласнасць А. М. Івашэнцавіча, панскі двор, 16 дымоў, 11 службаў. У 1567 г. Видогоща — сяло, уласнасць М. Служкі, Ф. Івашэнцавіча, у «час рушэння» выстаўлялі 2 коней. У 1582, 1590, 1600 гг. — сяло, цэнтр маёнтка, уласнасць
Ад часоў першабытных да 1917 г.
Відагошч (Бяларуцкая воласць). У Дзяржаўным археалагічным музеі ў Варшаве захоўваюцца бронзавыя грыўні, пярсцёнкі, бранзалет, спіралька, бразготкі, шкляныя пацеркі, якія, верагодна, былі знойдзены ў размешчаных у ваколіцах маёнтка курганах.
У сярэдзіне XVI ст. на Беларусі тыповым варыянтам асноўных павіннасцей цяглых сялян са службы можна лічыць такі комплекс: паншчына ў фальварку па 2 дні на тыдзень; талака (згон сялян у фальваркі ў разгар сельскагаспадарчых работ) — 4 дні ўлетку; даніна (дзякла) прадукцыяй сялянскіх гаспадарак (па бочцы жыта і аўса, гусь, курыца, 10 яек). Цяглыя сяляне выконвалі шэраг дадатковых павіннасцей: будавалі, рамантавалі і вартавалі двары сваіх паноў, касілі панскія сенажаці, перавозілі грузы.
Так, у 1563 г. цяглыя людзі двара Відагошча выконвалі паншчыну па 2 дні на тыдзень са службы, «почовши жать, аж покуль пожнуть, и посеють и пооруть… за хлебом панским». Апрача таго, мужыкі давалі таксама дзякла: па 2 бочкі жыта і аўса, курыцу, 10 яек, 20 жменяў лёну.
У двары Відагошча было 16 чалавек нявольнай чэлядзі (разам з дзецьмі). Да канца XVI ст. у выніку адмены Статутам ВКЛ 1588 г. усіх падстаў для няволі (акрамя палону) і ў выніку надзялення чэлядзі вольнай надзеламі большасць былых нявольнікаў ператварылася ў
Так, сярод 16 дымоў цяглых мужыкоў двара Відагошча ў інвентары 1563 г. толькі 4 гаспадары адзначаны як «прыхожыя».
Відагоршч пры савецкай уладзе
У дваццатыя гады ў Відагоршчы арганізавалі сельскагаспадарчую камуну, затым калгас. У час фашысцкай акупацыі ў былым панскім палацы знаходзіўся нямецкі гарнізон. Летам 1943 года партызаны знішчылі гітлераўцаў, спалілі палац і ўсе прыбудовы.
Пасля вайны тут арганізаваўся i пачаў будавацца новы саўгас, якому было нададзена імя «Камсамолец».
Яшчэ гадоў з пятнаццаць абедзве назвы «Відагоршч» i «Камсамолец» ужываліся, на роўных правах, хаця i з некаторым сэнсавым адценнем. Напрыклад, можна было пачуць: «Жыву ў «Відагоршчы», а працую ў «Камсамольцы». Але паступова назва «Камсамолец», якая захавалася пасля скасаваня «відагоршчыцкага» саўгаса за брыгадай ужо caўгacа «Вішнёўка», а затым i пабудаванай тут птушкафабрыкай, канчаткова выціснула былую назву. Знікла яна з афіцыйных папер, з паштовых адрасоў. З новых жыхароў, не кожны ведае, што яшчэ
Дзімітрый Дуброўскі