Археалагічная спадчына Лагойшчыны

Лагойская зямля багата на археалагічныя помнікі: курганы Задор’еўскага, Бяларуцкага, Астрошыцкага, Янушкавіцкага сельсаветаў, гарадзішчы Каменскага і Прусавіцкага сельсаветаў. Гэтыя сведкі мінуўшчыны да нашага часу застаюцца таямніцамі, да якіх не дакранулася ні водная рука археолага.

Так у часопісе «Полымя» гісторык А. П. Арцішэўскі паведамляе:

На Лагойшчыне побач з хатынскімі званамі ўзвышаюцца два курганы — сведкі мужнай барацьбы беларускіх сялян сярэдзіны XVII ст., на чале якіх стаяў Дзяніс Мурашка — саротнік Багдана Хмяльніцкага. Гэта быў кіраўнік паўстання беларускіх сялян у руска-польскую вайну 1654–1667 гадоў, якая скончылася Андрусаўскім перамір’ем паміж рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай.

Гарадзішча старажытнага Лагойска — замчышча, размешчанае на правым беразе ракі Гайна (ва ўрочышчы Замкавая гара, цяпер Парк Культуры і Адпачынку). Пляцоўка плошчай 1,5 га ўмацавана валам вышынёй 3 м і ровам. Даследванні праводзіў вядомы археолаг Штыхаў, было раскапана 420 м². Культурны пласт складае 0,8–1,2 м, мае два гарызонты: верхні і ніжні, паміж якімі маецца праслойка пяску. У ніжнім гарызонце знойдзены невялікі гаршчок з лінейным арнаментам X ст. і некалькі абломкаў ляпнога посуду, рэшткі печаў-домніцаў, чарапкі старажытнага посуду. Гэтыя акалічнасці дазваляюць зрабіць меркаванне аб тым, што першае пасяленне ўзнікла на месцы Лагойска яшчэ ў X ст., другімі словамі кажучы, раней, чым першае ўпамінанне пра Лагойск ў пісьмовых крыніцах (1078 г.).

Тут таксама знойдзена даволі шмат вырабаў з жалеза: наканечнікі стрэл і стрэмя, шпоры, фрагменты замкоў. Сярод сельскагаспадарчых прыладаў: сашнік, жалезныя востры (імі білі рыбу). Гараджане таксама займаліся рамяством: знойдзены нажніцы, нажы, крыц (надаапрацавнае жалеза), лыжкар (жалезная прылада для выразання лыжак) і гіра ад бязмену (значная крыніца вагавай сістэмы Полацкага княства XI–XII ст.). Сустракаецца нямала вырабаў з каляровых металаў, керамічныя пліткі для падлогі, гліняная плітка, пакрытая палівам (квадратная, памерам 8 см, таўшчынёй 2 см; такія пліткі выкарыстоўваліся ў XII ст. ў Кіеве, Ноўгарадзе, Полацку для ўпрыгожвання мураваных царкоўных пабудоваў; магчыма, на замчышчы існавала старажытная царква, альбо такі будынак хацелі ўзвесці), вырабы з бронзы.

Старажытныя рэчы

Старажытныя рэчы, знойдзеныя на раскопках Лагойскага замчышча

1–6 — Жалезныя наканечнікі стрэл.
7 — Рыбалоўны кручок.
8, 10 — Бронзавыя фібулы.
9 — Бронзавы конік.
11 — Жалезны ключ ад унутранага замка.
12 — Касцяная ручка ад нажа.
13 — Жалезная дэталь ад унутранасцяў цугляў.

У верхнім гарызонце знойдзены абломкі пасудзін з зялёнай палівай і пясчаная кафля, непаліваныя гаршкі, будаўнічыя матэрыялы і інш. На паўднёва-ўсходняй ускраіне Лагойска ва ўрочышчы Паненская гара даследвана яшчэ адна частка лагойскага замчышча. Яна займае высокі мыс на беразе ракі Гайна (пляцоўка, плошчай 30×20 м). З усходу ўмацавана ровам і валам. Культурны пласт амаль адсутнічае (вельмі пашкоджаны перакопамі), але на схілах пляцоўкі знойдзены невялікія кавалкі ляпных пасудзін.

І. Ількевіч

Главная страница - History of city - Chronicle - Археалагічная спадчына Лагойшчыны