Лагойскі музей братоў Тышкевічаў. Частка 1

У 1842 годзе браты Канстанцін (1806–1868 гг.) і Яўстафій (1824–1873 гг.) Тышкевічы адчынілі ў Лагойску першы ў Беларусі гісторыка-археалагічны музей. Браты Тышкевічы былі вядомымі археолагамі, фактычна заснавальнікамі беларускай навуковай археалогіі.

Яны раскапалі і вывучылі некалькі соцень старажытных курганоў, даследавалі і апісалі старажытнасці амаль усяго паўночна-заходняга ўзвышша Міншчыны. Археалагічныя знаходкі Тышкевічаў і паклалі пачатак музею ў Лагойску. Музей Тышкевічаў месціўся ў двухпавярховым палацы, пабудаваным у 1814–1819 гг. на высокім беразе Гайны. Прыгожы, у класічным стылі, палац меў плошчу 70×20 м (зруйнаваны ў час Вялікай Айчыннай вайны). У нумізматычнай калекцыі Тышкевічаў налічвалася 1140 медаляў і манет. Сярод трох тысяч кніг, сабраных у бібліятэцы музея, было каля 500 старажытных помнікаў айчыннага кнігадрукавання. У бібліятэцы захоўваліся таксама рукапісы, старадаўнія геаграфічныя карты і граматы.

З унікальных мастацкіх вырабаў увагу спыняў вялікі крыж са срэбрам і золата, падараваны польскім каралём Зігмундам I Аўгустам у 1514 годзе касцёлу мястэчка Гайна, што ў 10 км ад Лагойску. Былі яшчэ ў музеі два мячы з мініятурным партрэтам польскага караля Стэфана Баторыя (15331586 гг.) на эфесах, з подпісам і дзівізам. Шпага Пятра І, шведскія сцягі.

Лагойскі музей быў і своеасабістым арсеналам з вялікім камплектам рознай зброі. Захоўваліся тут зброя, кальчугі, мундзіры часоў Французска-Расійскай вайны 1812 года. Музей меў багатую калекцыю ручнікоў, сурвэтак, абрусаў, што ткаліся на фабрыцы льняных і баваўняных вырабаў, заснаванай Канстанцінам Тышкевічам.

Партрэты прадстаўнкоў 500гадовага (12 пакаленняў!) лагойскага роду Тышкевічаў займалі значнае месца ў музеі. Амаль усе партрэты — у натуральную велічыню, па пояс альбо на ўвесь рост (партрэт Півуса, бацькі Тышкевічаў работы Дамеля, партрэт рэферэнта ВКЛ Вікенція Тышкевіча, біскупа Антонія Тышкевіча).

«Вялікая» і «малая» залы палаца займалі творы майстроў Рыма, Фларэнціі, Неапаля — 200 экспанатаў. Было тут 48 копій з замалёвак грэчаскага Парфенона, былі прадметы раскопак Пампеі, рэчы, здабытыя ардынатарам літойскага горада Біржай Міхаілам Тышкевічам, таксама археолагам (18281897 гг.), у час яго раскопак у Егіпце.

Міхаіл Тышкевіч

Міхаіл Тышкевіч

Шмат твораў з лагойскага музею звезлі ў Літву, ва Львоў, у Варшаву, у Кракаў. Многае са сваіх збораў К. Тышкевіч перадаў у 18641868 гг. Румянцаўскаму музею ў Маскве (цяпер Дзяржаўны гістарычны музей). Існаваў таксама музей Тышкевічаў і ў Вільні. Музеі братоў пакінулі значны след у развіцці археалогіі, этнаграфіі, гісторыяграфіі і мастацтва Беларусі. Пачынаючы з 30-х гг. XIX ст. Тышкевічы прысвяцілі сваё жыццё вывучэнню старажытнай гісторыы Беларусі. Першым сумесным выданнем Тышкевічаў было «Апісанне Барысаўскага павета» 1847 года на польскай мове. У 1858 годзе К. Тышкевіч выдаў «Помнікі айчыннай гравюры» на польскай мове.

Браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы былі ганаровымі членамі Акадэміі навук у Пецярбурзе, Акадэміі навук у Швецыі, Інстытута археалогіі ў Лондане, шматлікіх айчынных і замежных навуковых таварыстваў.

Лагойскі музей братоў Тышкевічаў. Частка 2

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Тышкевічы - Археалогія - Лагойскі музей братоў Тышкевічаў. Частка 1