Прашэнне аб перадачы актаў французскай падпрэфектуры

М. Н. П. Музеумъ древностей и Виленская временная археологическая комиссія. Января 30 дня 1856 года. № 102.

Его Превосходительству, Господину Управляющему Виленскимъ учебнымъ округомъ, Тайному Совѣтнику и Кавалеру Еваресту Андреевичу Груберу.

 

Віленскі музей старажытнасцяў

Гісторыя заўсёды выклікала цікавасць у людзей таксама, як і культура. Музей з’яўляецца менавіта тым месцам, дзе гэтыя паняцці могуць свабодна існаваць разам. Але, на жаль, далёка не ўсе ведаюць гісторыю з’яўлення і развіцця музея. А між тым, імёны беларускіх навукоўцаў, энтузіястаў і даследчыкаў, такіх як Адама Кіркора, Тэадора-Матэвуша Нарбута, Уладзіслава Сыракомлі павінен ведаць кожны сумленны беларус. Адно з першых месцаў у гэтым спісе займаюць імёны братоў з Лагойска Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў — вучоных з сусветна вядомымі імёнамі. Яны спалучалі ў сабе і археолагаў, і гісторыкаў, і этнографаў, унеслі важкі ўклад не толькі ў айчынную, але і ў сусветную навуку і культуру.

 

Лагойскі музей братоў Тышкевічаў. Частка 2

Браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы — заснавальнікі першага на Беларусі гістарычнага музея старажытнасцяў, які быў адчынены для шырокай публікі ў радавым маёнтку ў Лагойску ў 1842 годзе.

 

Віленская археалагічная камісія

Віленская археалагічная камісія — навуковая і асветніцкая грамада, якая дзейнічала ў Вільні ў 1855–1865. Узнікла дзякуючы лібералізацыі ў пачатку валадарання Аляксандра II Мікалаевіча па ініцыятыве групы віленскіх інтэлектуалаў на чале з графам Яўстахам Тышкевічам. Ён выступаў у 1830–1840 гг. з ідэяй стварэння навуковага таварыства і музея ў Літве, дзе пасля ліквідацыі віленскай Медычна-хірургічнай акадэміі і пераводам Духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбург (1842) не засталося ніводнай навуковай установы. З іншага боку, улады былі зацікаўлены ў тым, каб узяць пад свой кантроль дзейнасць патрыятычна накіраваных энтузіястаў вывучэння велічнага і гераічнага мінулага краю.

 

Лагойскі музей братоў Тышкевічаў. Частка 1

У 1842 годзе браты Канстанцін (1806–1868 гг.) і Яўстафій (1824–1873 гг.) Тышкевічы адчынілі ў Лагойску першы ў Беларусі гісторыка-археалагічны музей. Браты Тышкевічы былі вядомымі археолагамі, фактычна заснавальнікамі беларускай навуковай археалогіі.

 

Перанос Лагойскага музея ў Вільна

У вялікім Лагойскім палацы Тышкевічаў, збудаваным у 1814 годзе, было цесна ад розных калекцый. I з кожным годам экспанатаў станавілася ўсё болей. I якіх! Вялізная бібліятэка, карцінная галерэя з твораў заходнееўрапейскіх і сваіх, беларускіх, мастакоў, нумізматыка, зброя, даспехі, скульптура. І каштоўнейшыя прадметы з тых, што атрыманы ў шматлікіх археалагічных раскопках.

 

Герб «Ляліва» на манетах

Герб «Ляліва» Тэадора ТышкевічаТэадор Тышкевіч — вялікі падскарбій (казначэй) літоўскі ў 1589-1590 гг. прастаўляў мінцмайстар (майстар манетнага двара) Ёнас Глебавічус у віленскім манетным двары. Гэты знак прастаўляўся на шэлягах у 1580-1583 гг., траяках у 1581-1583 гг., на шостаках у 1581 годзе.

 

Шышак са збораў Тышкевічаў

ШышакТып адкрытага шлему усходняга паходжання. (basinet). Паўднёвая Германія, другая палова XVI стагоддзя. Вырабляўся са сталі, пакрытай траўленнем і аметыстамі. Шчодра дэкараваны шлем, характэрны для Паўднёвай Германіі XVI-га стагоддзя, нагадвае персідскія сталёвыя шлемы. Знаходзіўся ў калекцыі Тышкевічаў у Літоўскім музеі ў Вільні.

 

Старонка 1 з 2