Васіль Тышкевіч
Васіль Тышкевіч (Твішко) († 1571)(† XXXX) — дата смерці. — ваявода падляскі і смаленскі, атрымаў графскі тытул у Польшчы. У Васіля было чатыры браты. Іван быў Кіеўскім архіярэям, Гаўрыла і Міхал пакінулі шматлікіх, хоць і мала вядомых нашчадкаў, якія жылі ў

Васіль Тышкевіч (Твішко)
Сыны Васіля Тышкевіча дамагліся высокіх пасадаў. Юрый Тышкевіч († 1576) — ваявода Брэсцкі, Астаф († 1590) быў кашталянам Смаленскім. Януш Тышкевіч († 1549) — уладальнік Лагойска і Бярдзічава, дзе заснаваў буйны кармеліцкі манастыр. Другі Юрый Тышкевіч († 1656) быў амбасадарам у Рыме ў 1638 годзе, потым епіскапам Віленскім. Антоній († 1762) — епіскапам Жмудскім.
13 жніўня 1571 г. у нядзелю пры архірэі Іаакіме памёр Васіль Цішковіч, ваявода Смаленскі, стараста Мінскі і Пінскі. Пахаваны ён у Супраслі ў каменнай царкве ў магільніцы кцітараў. На яго простым надмагільным камені высечаны герб і надпіс
Въ лето отъ Начотения Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа 1571 месяца Августа 13 дня въ неделю, преставился раб Божій панъ Василий Тишковичъ Воевода Смоленскій Староста Менскій и Пинскій. Положен въ Храме Благовещенія Богородицы, въ монастыри Супрасльскомъ.
Васіль Тышкевіч адпісаў сваёй дачцы, Аляксандры, якая была замужам за Аляксандрам Рыгоравічам Хадкевічам, пахаваць яго ў Супрасльскім манастыры.
Магільны камень Васіля Тышкевіча. Знаходзіцца ў Віленскім ўніверсітэцкім музеі (З кнігі Ластоўскага):

Магільны камень Астафія Цішковіча (сын Васіля Тышкевіча )

