Кастамараў пра Яўстаха Тышкевіча
Так апісваў Яўстаха Тышкевіча Мікалай КастамараўРускі і ўкраінскі гісторык, даследчык сацыяльна-палітычнай і эканамічнай гісторыі Расіі і Украіны, украінскі і рускі паэт і белетрыст. Граф Яўстах Тышкевіч быў адным з двух братоў, якія роўным чынам здабылі сабе рэпутацыю ў тагачасным інтэлігентцкім свеце Заходняй Русі. Старэйшы брат яго Канстанцін быў пылкі археолаг, вядомы капацель курганоў у Літоўскім краі, які выдаў цікавы твор пра свае раскопы. Меньшы, Яўстах, таксама быў аматарам гісторыі і археалогіі і зрабіўся чальцом археаграфічнай камисіі ў Вільні ў той час.
«Гэта быў старага выгляду чалавек невысокага росту, з лысай галавой, і здавалася, што выглядае ён на шесцьдзесят год, але на самай справе яму было не больш за сорак пяць. Казалі, што ён раней бавіў разгульнае жыццё, якое падарвала разам і яго дабрабыт, і яго здароўе. Зрэшты, ён у сваіх манерах быў жывы, дабразычлівы і вясёлы.
Яўстах Піевіч Тышкевіч
Калі ён загадваў гістарычным музеем, які ўваходзіў у склад віленскай археаграфічнай камісіі, ён пераважна звяртаў увагу на помнікі часоў панавання польскага элемента ў Літве, і ад гэтага ў наступны час рускія людзі, якія займаліся літоўскай археалогіяй, былі ім незадаволены і казалі, што ён наўмысна стараўся пакінуць у ценю і забыцці ўсе, што нагадвала пра мінулае панаванне праваслаўнай веры і рускай мовы ў Вільні. Ці справядлівае такое меркаванне, якое склалася аб ім — я не бяру на сябе вырашаць. У музеі, пры якім меўся аддзел археаграфічнай камісіі, усё было накіравана на тое, каб выдаліць успаміны пра панаванне некалі рускага элемента ў краі і зацвердзіць усеагульнае меркаванне, што ён спакон быў польскім і не павінен быць іншым.
Пад час паседжанняў камісіі выкарыстоўвалася выключна польская мова. Старшыня камісіі граф Я. Тышкевіч ласкава вазіў мяне па горадзе і яго наваколлях; потым запрасіў на паседжанне камісіі ў якасці яе чальца, якім я лічыўся. Каля я ўвайшоў у залю, усе сябры камісіі падняліся са сваіх месцаў, і старшыня звярнуўся да мяне з прамовай, якая была поўная ласкавасцяў і хвалаў: казаў, што мае бесстароннія навуковыя працы, чужыя ўсякіх нацыянальных поглядаў, высока паставілі маё імя ва ўсіх славянскіх народаў і тым больш у польскага, якога гісторыю я так часта кранаў ў сваіх працах,
Яго доўгая прамова вымаўленая была па-польску