О сёстрах Касаевых-Тышкевич
Свой рассказ о сёстрах Касаевых-Тышкевич я начну с извесных мне публикаций. Их матерью была Пелагея Артуровна Тышкевич (1875 — 1943) — дочь графа Артура Владиславовича Тышкевича (1840 — ?).
Яўстафій Тышкевіч
Яўстафій Тышкевіч нарадзіўся 18 красавіка 1814, памёр 13 жніўня 1873. Беларускі археолаг, гісторык, этнограф, краязнавец, музеязнавец; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі. Ганаровы член Пецярбургскай акадэміі навук, член Дацкага таварыства аматараў паўночных старажытнасцяў, Стакгольмскай Каралеўскай акадэміі выяўленчага мастацтва і старажытнасцяў, Лонданскага археалагічнага інстытута. Малодшы брат
Амаль палавіна гісторыі гэтага старажытнага горада непарыўна звязана з графскім родам Тышкевічаў (з 1528 г.), які даў беларускай зямлі шмат таленавітых людзей: дзяржаўных і ваенных дзеячаў, суддзяў, святароў, літаратараў, архітэктараў, эканамістаў, інжынераў і інш. Яго бацька
Надмагілле Ванды Тышкевіч
Надмагілле Ванды Ваньковіч графіні Тышкевіч. Нарадзілася 7 верасня 1808 г. Памерла 26 чэрвеня 1842 г.
Бенедыкт Тышкевіч на карціне
Малады Бенедыкт Тышкевіч у Лагойскім бары палюе на мядзведзя. Карціна намалёвана віленскім мастаком
Сёстры Касаевы-Тышкевічы
Сёстры Касаевы-Тышкевічы. Фатаграфія 1930 года. Кіеў.
Канстанцін Тышкевіч
5 лютага 1806 года ў Тышкевічаў нарадзіўся сын Канстанцін. Ранняе дзяцінства яго прайшло тут, у Лагойску, сярод гэтых велічных і таямнічых узгоркаў. Таямнічасць жыла ў шматлікіх легендах, хвалюючых уяўленне расказах і айчыйнай гісторыі, якую добра ведалі і бацька, і маці. Магчыма, тады ўжо ён марыў разгадаць тайны, пакінутыя продкамі. Канстанцін атрымаў добрую адукацыю, калі вучыўся ў папулярных тады навучальных установах: у Забельскай (цяпер Верхнядзвінскі раён) дамініканскай школе і Полацкім іезуіцкім калегіуме. Тут былі выдатныя бібліятэкі, кабінеты з рэдкімі дапаможнікамі, таленавітыя выкладчыкі. А ў 1823 годзе ён паступіў на юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Універсітэт перажываў тады цяжкі час. Ішло следства па справе тайных студэнцкіх арганізацый філаматаў і філарэтаў. Дзесяткі студэнтаў былі арыштаваны і чакалі рашэння аб сваім лёсе за тоўстымі сценамі віленскіх манастыроў, ператвораных у турэмныя камеры. I сярод іх Адам Міцкевіч з бліжэйшымі сябрамі.
Януш Тышкевіч
Януш Тышкевіч (Janusz Tyszkiewicz Lohojski) быў шанаваным магнатам і палітычным дзеячам Рэчы Паспалітай. Ён прыйшоў на свет у 1590 годзе. Ягоны бацька — Тэадор Фрэдэрык Тышкевіч, а маці — Соф'я, народжаная ў Заслаўлі. Ён пачаў сваю кар'еру вайскоўцам, удзельнічаў пад кіраўніцтвам Станіслава Жалкеўскага ў трагічнай Цэцорскай бітве ў 1620 годзе.
Кастамараў пра Яўстаха Тышкевіча
Так апісваў Яўстаха Тышкевіча Мікалай КастамараўРускі і ўкраінскі гісторык, даследчык сацыяльна-палітычнай і эканамічнай гісторыі Расіі і Украіны, украінскі і рускі паэт і белетрыст. Граф Яўстах Тышкевіч быў адным з двух братоў, якія роўным чынам здабылі сабе рэпутацыю ў тагачасным інтэлігентцкім свеце Заходняй Русі. Старэйшы брат яго Канстанцін быў пылкі археолаг, вядомы капацель курганоў у Літоўскім краі, які выдаў цікавы твор пра свае раскопы. Меньшы, Яўстах, таксама быў аматарам гісторыі і археалогіі і зрабіўся чальцом археаграфічнай камисіі ў Вільні ў той час.
Старонка 1 з 2

