Віленскі музей старажытнасцяў

Гісторыя заўсёды выклікала цікавасць у людзей таксама, як і культура. Музей з’яўляецца менавіта тым месцам, дзе гэтыя паняцці могуць свабодна існаваць разам. Але, на жаль, далёка не ўсе ведаюць гісторыю з’яўлення і развіцця музея. А між тым, імёны беларускіх навукоўцаў, энтузіястаў і даследчыкаў, такіх як Адама Кіркора, Тэадора-Матэвуша Нарбута, Уладзіслава Сыракомлі павінен ведаць кожны сумленны беларус. Адно з першых месцаў у гэтым спісе займаюць імёны братоў з Лагойска Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў — вучоных з сусветна вядомымі імёнамі. Яны спалучалі ў сабе і археолагаў, і гісторыкаў, і этнографаў, унеслі важкі ўклад не толькі ў айчынную, але і ў сусветную навуку і культуру.

 

Лагойскі музей братоў Тышкевічаў. Частка 2

Браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы — заснавальнікі першага на Беларусі гістарычнага музея старажытнасцяў, які быў адчынены для шырокай публікі ў радавым маёнтку ў Лагойску ў 1842 годзе.

 

Януш Тышкевіч

Януш Тышкевіч (Janusz Tyszkiewicz Lohojski)  быў шанаваным магнатам і палітычным дзеячам Рэчы Паспалітай. Ён прыйшоў на свет у 1590 годзе. Ягоны бацька — Тэадор Фрэдэрык Тышкевіч, а маці — Соф'я, народжаная ў Заслаўлі. Ён пачаў сваю кар'еру вайскоўцам, удзельнічаў пад кіраўніцтвам Станіслава Жалкеўскага ў трагічнай Цэцорскай бітве ў 1620 годзе.

 

Кастамараў пра Яўстаха Тышкевіча

Так апісваў Яўстаха Тышкевіча Мікалай КастамараўРускі і ўкраінскі гісторык, даследчык сацыяльна-палітычнай і эканамічнай гісторыі Расіі і Украіны, украінскі і рускі паэт і белетрыст. Граф Яўстах Тышкевіч быў адным з двух братоў, якія роўным чынам здабылі сабе рэпутацыю ў тагачасным інтэлігентцкім свеце Заходняй Русі. Старэйшы брат яго Канстанцін быў пылкі археолаг, вядомы капацель курганоў у Літоўскім краі, які выдаў цікавы твор пра свае раскопы. Меньшы, Яўстах, таксама быў аматарам гісторыі і археалогіі і зрабіўся чальцом археаграфічнай камисіі ў Вільні ў той час.

 

Браты Тышкевічы

У 1806 годзе ў сям’і графа Пія Феліцыянавіча Тышкевіча нарадзіўся першы сын Канстанцін. Акрамя яго яшчэ было два сыны, Яўстаф і Фларыян, і дачка Паўліна. Нягледзячы на тое, што дзяцей было шмат (па сённяшнім часе), самы вялікі след для нашчадкаў пакінулі браты Канстанцін і Яўстаф.

 

Віленская археалагічная камісія

Віленская археалагічная камісія — навуковая і асветніцкая грамада, якая дзейнічала ў Вільні ў 1855–1865. Узнікла дзякуючы лібералізацыі ў пачатку валадарання Аляксандра II Мікалаевіча па ініцыятыве групы віленскіх інтэлектуалаў на чале з графам Яўстахам Тышкевічам. Ён выступаў у 1830–1840 гг. з ідэяй стварэння навуковага таварыства і музея ў Літве, дзе пасля ліквідацыі віленскай Медычна-хірургічнай акадэміі і пераводам Духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбург (1842) не засталося ніводнай навуковай установы. З іншага боку, улады былі зацікаўлены ў тым, каб узяць пад свой кантроль дзейнасць патрыятычна накіраваных энтузіястаў вывучэння велічнага і гераічнага мінулага краю.

 

Адкуль пайшла Лагойская галіна роду Тышкевічаў

Лагойск адносіўся да ліку прыватнаўласніцкіх гарадоў. У 1517 годзе яго ў якасці пасагу за жонкай Аляксандрай з роду Чартарыйскіх атрымаў Васіль Тышкевіч, які меў тытулы ваяводы падляшскага і смаленскага, старасты мінскага і пінскага і атрымаў графскі тытул ў Польшчы.

 

Лагойскі музей братоў Тышкевічаў. Частка 1

У 1842 годзе браты Канстанцін (1806–1868 гг.) і Яўстафій (1824–1873 гг.) Тышкевічы адчынілі ў Лагойску першы ў Беларусі гісторыка-археалагічны музей. Браты Тышкевічы былі вядомымі археолагамі, фактычна заснавальнікамі беларускай навуковай археалогіі.

 

Старонка 2 з 4

Галоўная старонка - Тышкевічы