150 гадоў падарожжу Тышкевіча

У 1857 годзе Канстанцін Тышкевіч праплыў па Віліі ад вёскі Камена Вілейскага павета да Коўна, месца ўпадзення ракі ў Нёман. У час падарожжа ён пабываў у 295 вёсках і мястэчках, на некалькі дзён затрымаўся ў горадзе Вілейка. Апісаў найбольш цікавыя прыбярэжныя мясціны, архітэктуру замкаў, цэркваў і касцёлаў, вывучаў этнаграфію, фальклор і нават гісторыю рыбалоўства на Віліі. Вынік падарожжа — манаграфія «Вілія і яе берагі», выйшла ў свет у Дрэздане ў 1871 годзе.

 

Прашэнне аб перадачы актаў французскай падпрэфектуры

М. Н. П. Музеумъ древностей и Виленская временная археологическая комиссія. Января 30 дня 1856 года. № 102.

Его Превосходительству, Господину Управляющему Виленскимъ учебнымъ округомъ, Тайному Совѣтнику и Кавалеру Еваресту Андреевичу Груберу.

 

О сёстрах Касаевых-Тышкевич

Свой рассказ о сёстрах Касаевых-Тышкевич я начну с извесных мне публикаций. Их матерью была Пелагея Артуровна Тышкевич (1875 — 1943) — дочь графа Артура Владиславовича Тышкевича (1840 — ?).

 

Віленскі музей старажытнасцяў

Гісторыя заўсёды выклікала цікавасць у людзей таксама, як і культура. Музей з’яўляецца менавіта тым месцам, дзе гэтыя паняцці могуць свабодна існаваць разам. Але, на жаль, далёка не ўсе ведаюць гісторыю з’яўлення і развіцця музея. А між тым, імёны беларускіх навукоўцаў, энтузіястаў і даследчыкаў, такіх як Адама Кіркора, Тэадора-Матэвуша Нарбута, Уладзіслава Сыракомлі павінен ведаць кожны сумленны беларус. Адно з першых месцаў у гэтым спісе займаюць імёны братоў з Лагойска Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў — вучоных з сусветна вядомымі імёнамі. Яны спалучалі ў сабе і археолагаў, і гісторыкаў, і этнографаў, унеслі важкі ўклад не толькі ў айчынную, але і ў сусветную навуку і культуру.

 

Лагойскі музей братоў Тышкевічаў. Частка 2

Браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы — заснавальнікі першага на Беларусі гістарычнага музея старажытнасцяў, які быў адчынены для шырокай публікі ў радавым маёнтку ў Лагойску ў 1842 годзе.

 

Браты Тышкевічы

У 1806 годзе ў сям’і графа Пія Феліцыянавіча Тышкевіча нарадзіўся першы сын Канстанцін. Акрамя яго яшчэ было два сыны, Яўстаф і Фларыян, і дачка Паўліна. Нягледзячы на тое, што дзяцей было шмат (па сённяшнім часе), самы вялікі след для нашчадкаў пакінулі браты Канстанцін і Яўстаф.

 

Яўстафій Тышкевіч

Яўстафій Тышкевіч нарадзіўся 18 красавіка 1814, памёр 13 жніўня 1873. Беларускі археолаг, гісторык, этнограф, краязнавец, музеязнавец; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі. Ганаровы член Пецярбургскай акадэміі навук, член Дацкага таварыства аматараў паўночных старажытнасцяў, Стакгольмскай Каралеўскай акадэміі выяўленчага мастацтва і старажытнасцяў, Лонданскага археалагічнага інстытута. Малодшы брат Канстанціна Піевіча Тышкевіча. Нарадзіўся ў Лагойску.

Амаль палавіна гісторыі гэтага старажытнага горада непарыўна звязана з графскім родам Тышкевічаў (з 1528 г.), які даў беларускай зямлі шмат таленавітых людзей: дзяржаўных і ваенных дзеячаў, суддзяў, святароў, літаратараў, архітэктараў, эканамістаў, інжынераў і інш. Яго бацька Пій Феліцыянавіч Тышкевіч (1756–1858 гг.) поруч з эканамічнымі клопатамі пра графства шмат рабіў дзеля памнажэння культурнай спадчыны радавога Лагойска: пісаў сямейную хроніку, папоўніў мастацкую галерэю і бібліятэку, іграў на скрыпцы і флейце, арганізоўваў камерныя і сольныя канцэрты, быў выдатным рэзчыкам па дрэве і адмысловым інкрустатарам, дапамагаў сваім сынам Яўстафію і Канстанціну ў іх навуковых пошуках.

 

Віленская археалагічная камісія

Віленская археалагічная камісія — навуковая і асветніцкая грамада, якая дзейнічала ў Вільні ў 1855–1865. Узнікла дзякуючы лібералізацыі ў пачатку валадарання Аляксандра II Мікалаевіча па ініцыятыве групы віленскіх інтэлектуалаў на чале з графам Яўстахам Тышкевічам. Ён выступаў у 1830–1840 гг. з ідэяй стварэння навуковага таварыства і музея ў Літве, дзе пасля ліквідацыі віленскай Медычна-хірургічнай акадэміі і пераводам Духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбург (1842) не засталося ніводнай навуковай установы. З іншага боку, улады былі зацікаўлены ў тым, каб узяць пад свой кантроль дзейнасць патрыятычна накіраваных энтузіястаў вывучэння велічнага і гераічнага мінулага краю.

 

Старонка 1 з 4

Галоўная старонка - Тышкевічы