Міхаіл Фёдаравіч Навіцкі

Міхаіл Фёдаравіч Навіцкі (25.04.1933 — 28.11.1979 гг.) нарадзіўся ў Лагойску. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1962. У выстаўках прымаў удзел з 1962 года. Плённа працаваў у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Адной з галоўных тэм яго творчасці з’яўляецца гераічная. Гэта палотны «Год сорак другі», «Памяці герояў Брэста» (абедзве 1962), партрэт штурмана «Галіны Дакутовіч» (1964). Вялікі ўплыў на яго аказаў народны мастак Беларусі В. К. Цвірка, у якога Міхаіл Фёдаравіч вучыўся ў інстытуце.

М. Ф. Навіцкі з’яўляецца аўтарам эмацыянальна насычаных і мажорных пейзажаў, напісаных у 1970-я гады: «Мазыршчына», «Сад цвіце», «Над Дняпром», «Асеннія клёны». Выбіраўся ўпаўнаважаным Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў.

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Людзі - Творчыя - Міхаіл Фёдаравіч Навіцкі