Пётр Сямёнавіч Багданаў

Пётр Сямёнавіч Багданаў нарадзіўся 17.01.1965 ў Лагойску. Ён скончыў Лагойскую сярэднюю школу № 2, аддзяленне жывапісу Мінскага мастацкага вучылішча, Беларускую акадэмію мастацтваў у 1993 годзе. Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Член Беларускага Саюза мастакоў з 1997 года. З 2002 ён — намеснік дырэктара Рэспубліканскага каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка.

Аўтар серый жывапісных карцін «Народныя святы Беларусі», «Беларускія святыя». Працуе таксама ў жанрах нацюрморта, партрэта, пейзажа.

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Людзі - Творчыя - Пётр Сямёнавіч Багданаў