Народнае адзенне жыхароў Лагойскага раёна
Народнае адзенне ўшчыльную звязана з гісторыяй народа, з укладам яго жыцця, а таксама з прыроднымі і сацыяльнымі ўмовамі. Касцюм цэнтральнага рэгіёна Беларусі — адно з праяўленняў матэрыяльнай культуры, крыніца па вывучэнню этнічнай гісторыі. Яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. Яўстафій Тышкевіч звярнуў увагу на асаблівасці народнага адзення ў кнізе «Апісанне Барысаўскага павета», якая аказала значны ўплыў на наступныя работы этнаграфічнага плана. На жаль, даследванні і падтрымка нацыянальных каштоўнасцей не праводзіліся на належным узроўні, і таму суцэльны аўтэнтычны касцюм дадзенага рэгіёна амаль не захаваўся.
Мужчынскі касцюм Лагойскага раёна менш разнастайны, чым жаночы. Асноўныя яго формы былі агульныя для ўсіх
Кашуля — асноўная частка касцюма — шылася з ільнянога даматканага палатна, была ў асноўным прамавугольнай формы, звычайна адразной на спіне, ніжняя частка была больш шырокай. Гэты тып кашулі прыйшоў у вёску з горада.

Замалёўка тыпаў сялян Канстанцінам Тышкевічам падчас экспедыцыі па Віліі
Адкладны або высокі стаячы каўнер і разрэз завязваліся вузкай тасьмой, або зашпільваліся на самаробныя гузікі з ільняной пражы. У святочнай
На Лагойшчыне быў распаўсюджаны тканы варыянт паясоў (на дошчачках, на нітах, на бёрдачках).
Бытавалі рознакаляровыя і аднакаляровыя паясы, яны мелі і абрадавае значэнне. Штаны ў раёне называліся «нагавіцы». Часцей усяго яны былі палатняныя, мелі белы колер, або суконныя — шэры колер, звычайны для хатняга ўжытку. Па тыпу пакрою — з ромбападобнай устаўкай. Шыліся нагавіцы на поясе, які зашпільваўся на гузікі (касцяныя, медныя або драўляныя). Характэрным абуткам мужчын былі лапці прамога пляцення і боты (падобныя да сучасных).
Неад’емнай часткай мужчынскага касцюма з’яўляецца галаўны ўбор. На Лагойшчыне сустракаліся амаль усе тыпы мужчынскіх капелюшоў (валеныя, плеценыя, шытыя). Усе яны былі рознай формы.
Людзі, што жылі на зямлі ўздоўж берагоў Гайны, стварылі своеасаблівую культуру і традыцыі, з пакалення ў пакаленне спрыялі станаўленню і развіццю беларускага этнасу. Маючы цудоўных продкаў — майстроў ткацтва, вышыўкі, разьбы, пляцення, трэба не згубіць іх дасягненняў, каб не страціць сваю духоўнасць і захаваць у спадчыну ўсё сваім нашчадкам.
Е. М. Ніканюк

