Лагайчане. Мае бацькі

У сярэдняй школе № 1 быў знойдзены альбом, у якім сабраныя расповеды вучняў малодшых класаў пра сваіх бацькоў. Вось адно з апавяданняў.

Мой бацька — Ціхановіч Станіслаў Іванавіч нарадзіўся ў 1919 годзе ў вёсцы Гаішча. Пачаў ён вайну з абароны горада Чарнаўцы. У верасні 1941 году ваяваў на Цэнтральным фронце. У кастрычніку патрапіў у атачэнне. Пасля саракадзённых баёў з цяжкасцю, але з перамогай выйшаў з атачэння. Да канца вайны ваяваў на трэццім Беларускім фронце. Вайну скончыў ва Усходняй Прусіі. Мае чатыры ваенныя ўзнагароды. У цяперашні час працуе ў ГПА.

Бацька

Станіслаў Іванавіч Ціхановіч

Мая маці — Вольга Трафімаўна Леановіч нарадзілася ў 1923 годзе ў вёсцы Стайкі. Да вайны скончыла 10 класаў. Падчас вайны дапамагала партызанам. Пасля вайны паступіла завочна ў БДУ і працавала настаўніцай у Янушкавіцкай сярэдняй школе, у Падонкаўскай школе. З 1950 года працавала ў Лагойску ў школе № 2, а потым у школе № 1, дзе і зараз паспяхова працуе.

Маці

Вольга Трафімаўна Леановіч

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Людзі - Ваенныя - Лагайчане. Мае бацькі