Аскерка Уладзімір Сцяпанавіч

Аскерка Уладзімір Сцяпанавіч — ваенны навукоўца і педагог, кандыдат тэхнічных навук. Нарадзіўся ў 1919 годзе ў Лагойску. Скончыў Лагойскую сямігадовую школу ў 1936 годзе. 3 1940 года ў Чырвонай Арміі. Скончыў ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1941), Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя Жукоўскага (1950), аспірантуру пры ёй. У далейшым — выкладчык гэтай акадэміі, палкоўнік. Яго лекцыі слухаў (у час сваей вучобы ў акадэміі ў 1964—68 гг.) першы касманаўт планеты Юрый Гагарын.

Аскерка Уладзімір

У. С. Аскерка праводзіць заняткі з касманаўтамі

Аскерка Уладзімір

Уладзімір Аскерка (ніжні рад першы злева). У цэнтры — Юрый Гагарын

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Людзі - Ваенныя - Аскерка Уладзімір Сцяпанавіч