Міхаіл Фёдаравіч Навіцкі

Міхаіл Фёдаравіч Навіцкі (25.04.1933 — 28.11.1979 гг.) нарадзіўся ў Лагойску. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1962. У выстаўках прымаў удзел з 1962 года. Плённа працаваў у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Адной з галоўных тэм яго творчасці з’яўляецца гераічная. Гэта палотны «Год сорак другі», «Памяці герояў Брэста» (абедзве 1962), партрэт штурмана «Галіны Дакутовіч» (1964). Вялікі ўплыў на яго аказаў народны мастак Беларусі В. К. Цвірка, у якога Міхаіл Фёдаравіч вучыўся ў інстытуце.

 

Сяргей Фёдаравіч Давідовіч

Сяргей Фёдаравіч Давідовіч нарадзіўся 20.06.1942 ў вёсцы Карпілаўка. Працаваў у праваахоўных органах, скончыў Вышэйшую школу МУС Беларусі ў 1981 годзе. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў у 1994 і Беларускага Саюза мастакоў у 1995. Як мастак-жывапісец працуе ў жанры тэматычнай карціны, пейзажа, удзельнічае ў мастацкіх выстаўках з 1990 года.

 

Пётр Сямёнавіч Багданаў

Пётр Сямёнавіч Багданаў нарадзіўся 17.01.1965 ў Лагойску. Ён скончыў Лагойскую сярэднюю школу № 2, аддзяленне жывапісу Мінскага мастацкага вучылішча, Беларускую акадэмію мастацтваў у 1993 годзе. Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Член Беларускага Саюза мастакоў з 1997 года. З 2002 ён — намеснік дырэктара Рэспубліканскага каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка.

 

Язэп Адамавіч Гладкі (Адам Варлыга)

Язэп Адамавіч Гладкі (Адам Варлыга — псеўданім) — беларускі грамадскі дзеяч, фалькларыст, этнограф. Нарадзіўся 4.10.1890 г. ў вёсцы Міхалкавічы. Скончыў Мінскі педінстытут у 1935 годзе. У Першую сусветную вайну знаходзіўся на Паўночным фронце. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года далучыўся да беларускага руху, распаўсюджваў газету «Вольная Беларусь», выбіраўся членам выканаўчага камітэта 12-й арміі. Дэлегат з’езда беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў Віцебску, Усебеларускага з’езда ў Мінску. У 1918-19 гг. вучыўся ў Менскім Беларускім педінстытуце.

 

Цімчук Іван Мацвеевіч

Цімчук Іван Мацвеевіч — камісар першай антыфашыстоўскай партызанскай брыгады, сакратар Лагойскага падпольнага райкаму КП(б)Б, капітан. Ён нарадзіўся на Украіне 14 лютага 1901 года. Член ВКП(б) з 1924 года. У 1924 годзе скончыў Смаленскае ваенна-палітычнае вучылішча. Служыў у Чырвонай Арміі з 1919 да 1926 года і з 1941 года. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне.

 

Георгій Штыхаў

Георгій Штыхаў нарадзіўся 14 ліпеня 1927 году ў вёсцы Старая Беліца Гомельскага раёну. Скончыў гістарычны факультэт БДУ ў 1956 годзе, аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР у 1962 годзе. Даследваў пытанні паходжання і развіцця найстаражытнейшых гарадоў Беларусі: Полацк, Віцебск, Лагойск, Барысаў, Менск.

 

Лагайчане. Мае бацькі

У сярэдняй школе № 1 быў знойдзены альбом, у якім сабраныя расповеды вучняў малодшых класаў пра сваіх бацькоў. Вось адно з апавяданняў.

 

Аскерка Уладзімір Сцяпанавіч

Аскерка Уладзімір Сцяпанавіч — ваенны навукоўца і педагог, кандыдат тэхнічных навук. Нарадзіўся ў 1919 годзе ў Лагойску. Скончыў Лагойскую сямігадовую школу ў 1936 годзе. 3 1940 года ў Чырвонай Арміі. Скончыў ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1941), Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя Жукоўскага (1950), аспірантуру пры ёй. У далейшым — выкладчык гэтай акадэміі, палкоўнік. Яго лекцыі слухаў (у час сваей вучобы ў акадэміі ў 1964—68 гг.) першы касманаўт планеты Юрый Гагарын.

 

Старонка 3 з 3