Паэма «Marnja»
Клаўдзія Дубовік. Паэма «Marnja». Вілейка 2006. Клаўдзія Іванаўна Дубовік нарадзілася ў вёсцы Багданава Вілейскага раёну. Аўтар зборнікаў вершаў, расказаў, паэм.
Імёны загінуўшых партызан атрада «За Бацькаўшчыну»
Добры Дзень шаноўныя сябры звяртаюся да Вас з просьбай паказаць на вашым сайце прозвішчы і імёны партызан атрада «За Бацькаўшчыну», якія загінулі пад час Вялікай Айчыннай Вайны ў Лагойскім раёне. Гэтыя запісы былі мною знойдзены ў Нацыянальным Архіве РБ, і я так думаю, што яны мала каму вядомыя. Магчыма дзеці ці унукі гэтых партызан, якія шукаюць сваіх родных і блізкіх, нічога не ведаюць пра сваіх родных, і я буду вельмі ўдзячны Вам за дапамогу. Магчыма каму-небудзь гэтая інфармацыя спатрэбіцца. Вялікі Вам дзякуй.
Народнае адзенне жыхароў Лагойскага раёна
Народнае адзенне ўшчыльную звязана з гісторыяй народа, з укладам яго жыцця, а таксама з прыроднымі і сацыяльнымі ўмовамі. Касцюм цэнтральнага рэгіёна Беларусі — адно з праяўленняў матэрыяльнай культуры, крыніца па вывучэнню этнічнай гісторыі. Яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. Яўстафій Тышкевіч звярнуў увагу на асаблівасці народнага адзення ў кнізе «Апісанне Барысаўскага павета», якая аказала значны ўплыў на наступныя работы этнаграфічнага плана. На жаль, даследванні і падтрымка нацыянальных каштоўнасцей не праводзіліся на належным узроўні, і таму суцэльны аўтэнтычны касцюм дадзенага рэгіёна амаль не захаваўся.
Старонкі творчай біяграфіі Вячаслава Селяха
Арганізатарскія здольнасці Вячаслава Селяха кіраўніцтва вырашыла выкарыстаць для рэарганізацыі БДТ-1, дырэктарам якога ў жніўні 1927 года ён і быў прызначаны. З аднаго боку, гэтае прызначэнне было арганічным: увесь час пасля працы ў Расіі В. Селях падтрымліваў сувязі з гэтым тэатрам. На пасадзе дырэктара БДТ-1 ён змяніў вядомага грамадскага дзеяча, пісьменніка Язэпа Дылу, з якім супрацоўнічаў яшчэ ў Інбелкульце. Нечаканая змена кіраўніцтва і вынікі арганізацыйна-творчай дзейнасці, якія адбыліся за час дырэктарства В. Селяха, сёння могуць выклікаць розныя ацэнкі.
Аперацыя па знішчэнню Вільгельма Кубэ
Акупацыйны рэжым, які быў усталяваны гітлераўцамі на часова захопленай імі тэрыторыі Беларусі, распрацоўваўся загадзя, яшчэ да нападу на Савецкі Саюз. Галоўныя яго накірункі былі выкладзены Гітлерам у сакрэтным мемарандуме «Некаторыя ідэі пра адносіны да насельніцтва на Усходзе» ад 25 траўня 1940 года. У ім паказвалася, што захопленыя ўсходнія тэрыторыі падлягалі разглядаць як аб’ект каланізацыі і германізацыі. Акупацыйная палітыка павінна быць накіравана на то, каб ператварыць актыўную масу «іншароднага насельніцтва» у напалову пісьмовых рабоў.
Георгій Штыхаў
Георгій Штыхаў нарадзіўся 14 ліпеня 1927 году ў вёсцы Старая Беліца Гомельскага раёну. Скончыў гістарычны факультэт БДУ ў 1956 годзе, аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР у 1962 годзе. Даследваў пытанні паходжання і развіцця найстаражытнейшых гарадоў Беларусі: Полацк, Віцебск, Лагойск, Барысаў, Менск.
Цімчук Іван Мацвеевіч
Цімчук Іван Мацвеевіч — камісар першай антыфашыстоўскай партызанскай брыгады, сакратар Лагойскага падпольнага райкаму КП(б)Б, капітан. Ён нарадзіўся на Украіне 14 лютага 1901 года. Член ВКП(б) з 1924 года. У 1924 годзе скончыў Смаленскае
Габрэі на адпачынку ў Лагойску
1928 год. Габрэйскія пісьменнікі, мастакі, іх сем'і на адпачынку ў Лагойску. Стаяць (справа налева): Ізі Харык, Арон Касцелянскі з сынам Саламонам, Меер Аксельрад, Шая Гальдштэйн, Мендзель Гальдштэйн, Мендзель Горшман. Сядзяць (справа налева): Шмуэль Персаў, Зелік Аксельрад, Дора Касцелянская з дачкой Рахіль.
Старонка 1 з 3

