Былое і сучаснае. Частка 5

Фатаздымак зроблены з пасадачнай пляцоўкі лагойскай аўтастанцыі. Можна ўбачыць драўляны дом па вуліцы Гайненскай, які ўжо не існуе. Будынак аўтастанцыі (на здымку — справа) быў перабудаваны. Стужка была адзнятая ў пачатку восені 1985 году фатаапаратам Змена-8 М.

 

Былое і сучаснае. Частка 4

У гэтым будынку месціўся райкам КПБ. На старым здымку пакуль яшчэ не ўсталяваная дошка гонару Лагойскага раёна, а на плошчы насупраць Райвыканкаму квітнее кветнік.

 

Былое і сучаснае. Частка 3

Кніжная крама ў гэтым будынку праіснавала да 90-х, потым там была крама гаспадарчых тавараў. Будынак зараз знаходзіцца візуальна вышей, чым ў той час, калі быў зроблены першы здымак. Гэта звязана з реканструкцыяй вуліцы, калі быў знесены ўзгорак і пашырана вузкая дарога. Зараз тут змяшчаюцца прыватныя крамы.

 

Былое і сучаснае. Частка 2

Здымак будынку КБА — Камбінату бытавога абслугоўвання. У пачатку 70-х там быў трыкатажны цэх, а таксама Бюро добрых паслугаў. Цяпер у будынку месцяцца Дзяржстрах, офісы і крамы. На месцы будынку, які справа, у 2009 годзе пабудавалі новы чатырохпавярховы жылы дом.

 

Былое і сучаснае. Частка 1

Былы і сучасны фатаздымкі дома № 8 па Гайненскай шашы. Здымкі зроблены з боку дома № 43 па вуліцы Савецкай. Траўнік на фатаздымках — кальцавая каля лагойскага аўтавакзала, ад якой ідуць дарогі на вёску Гайна, на Менск.

 

Старонка 4 з 4

Галоўная старонка - Былое і сучаснае