Былое і сучаснае. Частка 13

Вуліца Харчанка. Будынак з антэнай на даху — ваенкамат, які раней знаходзіўся каля аўтастанцыі. Трохпавярховы будынак за ваенкаматам — Цэнтральнае лічыльнае ўпраўленне. Там стаялі старажытныя кампутары, якія працавалі з перфакартамі. На гэтых машынах падлічваліся заробкі супрацоўнікаў прадпрыемстваў Лагойскага раёну. Фатаапарат Змена-8 М.

 

Былое і сучаснае. Частка 12

Лагойскі центральны стадыён у парку Тышкевічаў. Каб пабудаваць стадыён спадзісты схіл скапалі, футбольнае поле пашырылі, усталявалі трыбуны, перапранальню. Побач са стадыёнам стаяў бюст Леніна, які потым дэмантавалі. Зараз перабудаваная перапранальня, стадыён абгарадзілі жалезным плотам, вакол поля заасфальтавалі бегавую дарожку. Фатаапарат Змена-8 М.

 

Былое і сучаснае. Частка 11

Лагойская танцавальная пляцоўка ў парку Тышкевічаў. Сучасны здымак адрозніваецца ад старага тым, што дабудаваны дах і брама перад танцпляцоўкай з жалезных прутоў. Што цікава, ліхтары захаваліся. Фатаапарат Змена-8 М.

 

Былое і сучаснае. Частка 10

У гэтым будынку быў раней Лагойскі цэнтральны універмаг. Там можна было набыць дэфіцытны тавар, адстаяўшы папярэдне шматгадзінную чаргу. Зараз тут рэстаран, кавярня для моладзі і бар. Фатаапарат Змена-8 М.

 

Былое і сучаснае. Частка 9

Яшчэ частка Савецкай вуліцы з будынкам, які ўжо не існуе. Тая ж плітка на пешаходнай дарожцы, тыя ж асвятляльныя слупы, той самы каналізацыйны люк. Падраслі дрэвы і пабудаваны аўтобусны прыпынак.Фатаапарат. Змена-8 М.

 

Былое і сучаснае. Частка 8

Вуліца Савецкая. Будынак злева — «Кулінарыя», на сучасным здымку — разгар будаўніцтва універсама «Замкавы». Пабудова з двума калонамі на ўваходзе — цір, дзе стралялі з пнеўматычнай зброі па 3 капейкі за кулю. Пазней замест ціру ў гэтым будынку быў бар. Зараз тут месціцца кавярня «Слімак». Фатаапарат Змена-8 М.

 

Былое і сучаснае. Частка 7

Штучны вадаём каля аўтастанцыі і «будаўнічы бум» на заднім плане — вуліца Гайненская шаша. На сучасным здымку ёсць будынак Спартова-аздараўляльнага цэнтру. Фатаапарат Змена-8 М.

 

Былое і сучаснае. Частка 6

Раённы дом культуры. Плот вакол ДК быў выраблены з керамічных трубак, якія выкарыстоўваліся падчас меліярацыі (асушэньні) балотаў. Было шмат дрэваў, у ценю якіх стаялі зэдалі. З бардовага будынак быў перафарбаваны ў жоўты колер.

 

Старонка 3 з 4

Галоўная старонка - Былое і сучаснае