Павіннасці лагойскіх сялян
Павіннасці сялян, якія належаць да Лагойска.
1. Кожны селянін павінен выбыць на тыдзень два мужчынскіх і два дні жаночых, чым двор загадае.
2. Кожная працоўная душа мужчынскага пола абавязана выслужыць у год у час уборки сена і хлеба восем, жаночая ж 10 дзён.
3. З кожнага двара павінны выбыць на малацьбе хлеба 15 раніц.
4. Папраўка мастоў і дарог, а таксама звозка дрэва на эканамічныя пабудовы павінна ажыццяўляцца сялянамі без заліку і ў вышейзгаданую тыднёвую і гадавую павіннасць.
5. Начную варту пры двары павінны сяляне адбываць па чарзе.
6. Пазначаную інвентаром дань з кожнага двара 2 курыцы, 24 яйкі, капу (60) грыбоў, капу (60) дошак дранкавых належыць падаць восеньню, два бервяна ў лесапільны млын даставіць зімою.
7. Чынша па 75 кап. срэбра кожны селянін павінен заплаціць восеньню.
Подпіс графа Канстанціна Тышкевіча