Інвентарнае апісанне маёнтка Лагойск

Інвентарнае апісанне пабудоваў у мястэчку Лагойск, зацверджанае подпісам Канстанціна Тышкевіча. Складзена на 15 верасня 1844 года.

Апісанне пабудоваў

Палац. На мураваным падмурку. Пабудаваны з цэглы, даўжынёю 106 аршын, г. з. 75 метраў. Шырынёю — 28 аршын, дах на ім гонтавы.

Паварня (сталовая). З дрэва: брусоў на мураваным падмурку даўжынёю 28 аршын, шырынёю 19 аршын, дах — гонтавы.

Лядоўня. З брусоў. Даўжынёю 15, шырынёю 13 аршын, дах гонтавы.

Быдлячая адрына. З дрэва: брусоў. Даўжынёю 31, шырынёю 13 аршын. Дах зроблены з дошак дранкавых.

Прачкарня. З драўляных брусоў на мураваным падмурку. Даўжынёю 29, шырынёю 8 аршын, дах гонтавы.

Будынак для сушэння адзеньня. Пабудываны з калоў. Даўжынёю 18, шырынёю 8 аршын. Дах на ім з дошак дранкавых.

Жылы дом. Пабудаваны з бярвёнаў сасновых, даўжынёю 18, шырынёю 8 аршын. Дах з дошак дранкавых.

Дом для садоўніка. З драўляных брусоў, даўжынёю 20, шырынёю 10 аршын. Дах з дошак дранкавых.

Лазня. З драўляных брусоў. Даўжынёю 11, шырынёю 10 аршын. Дах гонтавы.

Летні будынак. З брусоў, пабудавана ў квадраце 10 аршын. Дах саламяны.

Апісанне пабудоваў у мястэчку Лагойску

Карчма. З дрэва: брусоў на мураваным падмурку даўжынёю 36, шырынёю 22 аршына. Дах гонтавы.

Дом на Плешчаніцкай вуліцы, у якім месціўся палатняны завод. Пабудаваны ён з дрэва брусавага на мураваным падмурку. Даўжынёю 28, шырынёю 19 аршын. Дах з дошак дранкавых.

Палатняны завод. З дрэва друсавага, даўжынёю 37, шырынёю 11 аршын. На мураваным падмурку. Дах гонтавы.

Полотняный завод

Палатняны завод

Млын вадзяны. На трох колах з дрэва брусавага, даўжынёю 29, шырынёю 14 аршын. Дах гонтавы. З дрэва брусавага, даўжынёю 9, шырынёю 9 аршын.

Вэлюш. З дрэва брусавага, даўжынёю 9, шырынёю 9 аршын. Дах гонтавы.

Подпіс Канстанціна гр. Тышкевіча

Будынкі на Плешчаніцкай вуліцы

1. Палатняны завод.
2. Вадзяны мукамольны млын.
3. Рымска-каталіцкі касцёл.
4. Прыходскі дом.
5. Шпіталь.
6. Царква.
7. Абшарніцкі дом.

Да маёнтку графа К. Тышкевіча належыць мястэчка Лагойск. Фальваркі: Лагойск, Луцэўшчына, Загарожа і Ніўкі. Вёскі: Загароддзе, Садкі, Ляжня, Гасцілавічы, Загор'е, Свідна, Ніўкі і Церхавічы.

Ва ўсім маёнтку па апошнім перапісу лічыцца сялян мужчынскага полу — 519, жаночага — 523. А па інвентарызацыі ў кнігах паказана наяўнасць мужчынскага полу — 513, жаночага — 529, у тым ліку здольных да працы мужчынаў — 280, жанчынаў — 310. Двароў цяглых — 102, агароднікаў — 14, бабылёў — 77, дваравых людзей не паказана.

Маёмасць сялян

Каней — 234, валоў — 164, кароў — 279, авечак — 313, свінняў — 273, пчаліных вулляў — 116.

Агульная прастора яго маёнтку К. Тышкевіча зямлі сядзібнага ворыва і сенажатных — 2398 дзесяцін.

Размеркаванне земляў

У абшарніка маецца ворнай зямлі 486 2/3, сенажатнай 134 дзесяцін. Нададзена для сялян на адзін двор сядзібнай і ворнай зямлі атрымліваецца ад 8 да 15 дзесяцін, сенажаці ад 1 1/3 да 2 2/3 дзесяцін.

Агулам у сялян 997 2/3 дзесяцін ворнай зямлі, сенажатнай 168 дзесяцін.

Налічэнне сталага прыбытку ў маёнтку Лагойск

За млын у мястэчцы 300 руб. срэбрам
За карчму ў в. Свідна 150 руб. срэбрам
За карчму ў в. Гасцілавічы 90 руб. срэбрам
За карчму ў в. Рудня 400 руб. срэбрам
Чынша ад сялян і вольных габрэяў 230 руб. срэбрам
Разам 1170 руб. срэбрам

За выраб ільнянога тавара выбаўляецца штогод ад 1200 да 2000 руб.

Подпіс Канстанціна гр. Тышкевіча

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Лагойскі раён - Славутасці - Інвентарнае апісанне маёнтка Лагойск