Блытаніна Хатынь і Катынь

Сучасная гісторыя поўная падманаў. І ў значнай ступені таму, што падман з'яўляецца ў друкаваным выглядзе. Адным з такіх падманаў з'яўляецца падман Хатыні — Катыні. Луі Фіцджыбон.

3 ліпеня 1974 года брытанская газета Daily Telegraph апублікавала наступны артыкул: «Блытаніна Хатынь і Катынь».

Візіт амерыканскага прэзідэнта Рычарда Ніксана ў мемарыял, прысвечаны беларускай вёсцы Хатынь, выклікаў памылковае пачуццё, што Расія ўсталявала помнік польскім афіцэрам, забітым у Катыньскім лесе. На самай справе, Хатынь і Катынь два абсалютна розных места. У назове места Хатынь (Khatyn) 'Kh' вымаўляецца як англійскае 'H'. Хатынь — маленькая вёска прыкладна ў 30 мілях на паўночны ўсход ад Мінска, сталіцы Беларусі.

Катынь вымаўляецца так сама, як і пішацца, гэты правінцыйны гарадок знаходзіцца прыкладна ў 15 мілях на захад ад Смаленска. Хатынь размешчана прыкладна ў 160 мілях на захад ад Катыні.

Калі Сталін і Гітлер падзялілі Польшчу ў пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе, прыкладна 240.000 польскіх салдат і афіцэраў патрапіла ў палон да рускіх. Пасля гітлераўскага ўварваньня ў СССР у чэрвені 1941 года, 15.000 польскіх салдат і афіцэраў былі прызнаны знікнуўшымі без вестак. Рускія адмаўлялі сваю датычнасць да гэтай справы.

Да Катыні немцы дайшлі ў канцы лета 1941 года, а ў пачатку 1943 года нямецкая армія выявіла масавае пахаванне 4.443 польскіх салдат і афіцэраў. А калі польскі ўрад у выгнанні звярнуўся да міжнароднага трыбуналу з мэтай вызначыць чыннік смерці палякаў, то Сталін разарваў з ім адносіны. Калі Катынь перайшла назад у рукі рускіх, было праведзена сваё асабістае даследванне. Было сказана, што польскія вайскоўцы былі пакараныя немцамі. Даследванні, праведеныя польскімі і незалежнымі ворганамі на захадзе, падмацаваныя дакументамі Ваеннага Міністэрства замежных спраў, не пакідаюць сумневу, што палякі былі пакараны савецкай тайнай паліцыяй НКУС.

Рускія спрабавалі «сцерці» Катынь з падручнікаў гісторыі і мапаў. Артыкул пра Катынь у выданні Савецкай Энцыклапедыі 1953-га года быў выкінуты з выдання а года. У раён Катыні не пускаць наведвальнікаў, тут ня быў створаны мемарыял.

У 1969 годзе рускія абвесцілі пра адчыненне «мемарыяльнага комплекса» на месцы спаленай вёскі Хатынь. Яна была адной з 9.200 беларускіх вёсак, знішчаных немцамі, і адной з 136, у якіх усе жыхары былі забітыя.

Поворот на Хатынь

Паварот на Хатынь

Рускія, гледзячы па ўсім, абралі Хатынь з-за падабенства назвы гэтай вёскі з назвай Катынь. Такім чынам яны спадзяваліся сзаваць, што помянік ахвярам Катыні так і не быў пабудаваны.

Варта адзначыць некалькі цікавых рэчаў: прэзідэнт Ніксан быў прывезены ў Хатынь у той самы час, калі Катынскі мемарыяльны фонд змагаўся з Англіканскай царквой за дазвоз пабудаваць мемарыяльны комплекс «Катынь» у Лондане. Візіт прэзідэнта ЗША атрымаў шырокую агалоску, ён прымусіў задумацца людзей і адцягнуць увагу на тое, навошта было падымаць такі вэрхал у Вялікай Брытаніі, каб пабудаваць мемарыял ахвярам Катыні, калі адзін ужо існаваў у Расіі».

Прагляд савецкіх мапаў выявіў:

1954 год. На мапе Мінскай вобласці ў Вялікай Савецкай Энцыклапедыі няма аніякай інфармацыі пра Хатынь.

1956 год. На мапе Смаленскай вобласці ў Вялікай Савецкай Энцыклапедыі ёсть Катынь.

1969 год. У Вялікім атласе СССР не пазначаны ні Хатынь, ні Катынь.

1971 год. На мапе Мінской вобласці ў Вялікай Савецкай Энцыклапедыі з'явілася Хатынь. Інфармацыі пра Катынь у ВСЭ няма.

Спроба замяніць Хатынню злачынствы ў Катыні сталася крыху нязграбнай. Яна была зроблена для таго, каб адцягнуць увагу сусветнай супольнасці ад месцаў масавых злачынстваў, зробленых Саветамі.

Institute for Historical Review

Старыя фатаграфіі Хатыні

Галоўная старонка - Лагойскі раён - Дакументы - Блытаніна Хатынь і Катынь