Эпілог. Лагойскі раён за 40 год Совецкай улады

Дванаццатая і апошняя частка кнігі «Лагойскі раён за 40 год Совецкай улады (у дaпамогу агітатару)».

Да свайго вялікага свята — 40-й гадавіны Кастрычніка працоўныя Лагойскага раёна ідуць з новымі поспехамі ў працы. Дзякуючы намаганням хлебаробаў сёлета, нягледзячы на неспрыяльныя кліматычныя ўмовы, прыкметна павысілася ўраджайнасць усіх сельскагаспадарчых культур. Калгасы раёна хутка і без страт правялі ўборку збожжавых і датэрмінова выканалі дзяржаўны план нарыхтовак і закупак збожжа за 1957 год. Павялічылася выдача на працадзень калгаснікам зерня, грошай і іншых сельскагаспадарчых прадуктаў. У параўнанні з мінулымі гадамі больш здадзена дзяржаве мяса, малака, воўны, яек.

Працаўнікі вёскі ўсё шырэй разгортваюць соцыялістычнае спаборніцтва за хутчэйшае выкананне пастаўленай партыяй гістарычнай задачы — дагнаць ЗША па вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі на душу насельніцтва.

Народная гаспадарка Лагойскага раёна мае вялікія магчымасці для свайго росту і развіцця. Між тым гэтыя магчымасці выкарыстоўваюцца яшчэ далёка не поўнасцю. У радзе калгасаў ураджай збожжавых і іншых культур працягвае заставацца нізкім. Многае яшчэ трэба зрабіць для пераадоляння адставання ў жывёлагадоўлі, асабліва па павышэнню яе прадуктыўнасці, па палепшанню работы прадпрыемстваў мясцовай прамысловасці.

Няма сумнення, што працоўныя Лагойшчыны, натхнёныя рашэннямі партыі і ўрада, паспяхова выканаюць стаячыя перад імі задачы і ўнясуць дастойны ўклад у справу далейшага ўмацавання эканамічнай магутнасці нашай краіны.

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Лагойскі раён - Дакументы - Эпілог. Лагойскі раён за 40 год Совецкай улады