У раённым цэнтры

Восьмая частка кнігі «Лагойскі раён за 40 год Совецкай улады (у дaпамогу агітатару)».

Працоўным нашага раёна добра памятна, што ўяўляў сабой Лагойск у першыя дні пасля яго вызвалення ад немцаў. Гэта былі суцэльныя руіны. Адступаючы пад ударамі совецкіх войск, фашысцкія акупанты спалілі ўсю цэнтральную частку пасёлка, будынкі магазінаў, школы, бальнічны гарадок. Груды цэглы і попелу ляжалі на месцы былога палаца Советаў, гасцініцы і хлебапякарні.

Цяпер Лагойска не пазнаць. За дванаццаць пасляваенных гадоў ён зусім змяніў сваё аблічча, стаў культурным і добраўпарадкаваным раённым цэнтрам. Плошча пасёлка значна расшырылася, намнога павялічылася колькасць жыхараў.

Асабліва радуе сваім выглядам цэнтр Лагойска, яго галоўная магістраль — Совецкая вуліца. Тут усё не тое, што было раней. Вуліца пашырана, асфальтавана. Вакол яе ўзвышаюцца двухпавярховыя будынкі райкома партыі і райвыканкома, жылыя комунальныя дамы, будынкі гандлёвых арганізацый, сталовая. Заканчваецца будаўніцтва і хутка будзе здадзен у эксплуатацыю раённы Дом культуры. Але з усіх пабудоў найбольш выдзяляецца трохпавярховы будынак рускай сярэдняй школы. Дзяржава прынесла дзецям выдатны падарунак. Яна стварыла ім усе ўмовы для плённай працы і вучобы. У новай школе прасторныя і светлыя класныя пакоі, добра абсталяваныя кабінеты, майстэрні, фізкультурны зал.

Растуць і прыгажэюць акраіны, з кожным годам паяўляюцца ўсё новыя і новыя вуліцы. Непадалёку ад райцэнтра раскінуўся гарадок тыпавой майстэрні Лагойскай МТС. Побач будуецца вялікі цагляны будынак мебельнага цэха райпромкамбіната.

Да рэволюцыі ў Лагойску не было амаль ніякай прамысловасці. Існавала ўсяго некалькі невялікіх прыватных саматужных майстэрань, прадукцыя якіх не магла задаволіць патрэбы насельніцтва. Цяпер тут працуюць дзве прамысловыя арцелі, промкамбінат, маслазавод, хлебапякарня. У мінулым годзе гэтыя прадпрыемствы далі прадукцыі на суму 15 мільёнаў рублёў, а за восем месяцаў гэтага года — на 10 мільёнаў рублёў.

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць