У баях за Вялікі Кастрычнік

Чацвёртая частка кнігі «Лагойскі раён за 40 год Совецкай улады (у дaпамогу агітатару)».

З радасцю сустрэлі працоўныя Лагойскага раёна вестку аб перамозе Вялікай Кастрычніцкай соцыялістычнай рэволюцыі, якая назаўсёды пакончыла з ненавісным эксплуататарскім ладам. Над зямлёй, густа палітай крывёй і потам народа, засвяціла яркае сонца новага свабоднага жыцця, жыцця без памешчыкаў і капіталістаў.

Здзейснілася спрадвечная мара селяніна аб зямлі-карміліцы. Дэкрэтам Совецкай улады ўсе землі, якія належылі раней панам, былі канфіскаваны і перададзены ў распараджэнне працоўных. Створаны ў Лагойску валасны рэволюцыйны камітэт пачаў наводзіць новыя парадкі, рашуча знішчаць спробы контррэволюцыі перашкодзіць усталяванню народнай улады.

I калі імперыялісты арганізавалі паход супраць маладой совецкай рэспублікі, дзесяткі і сотні прадстаўнікоў бяднейшага сялянства грудзьмі сталі на абарону заваёў Вялікага Кастрычніка.

Жыхары нашага раёна па праву могуць ганарыцца ратнымі подзвігамі валанцёра грамадзянскай вайны, ураджэнца вёскі Чэрнева Станіслава Нікалаевіча Шаршуна. Па закліку большэвіцкай партыі ён добраахвотна пайшоў ваяваць на фронт, граміў контррэволюцыйныя банды пад Тамбовам і на Украіне, актыўна ўдзельнічаў у баях супраць белапольскіх інтэрвентаў. Будучы некалькі разоў параненым, Станіслаў Нікалаевіч працягваў заставацца байцом да поўнага разгрому ворага.

Слаўны баявы шлях прайшоў адзін са старэйшых большэвікоў, цяпер дырэктар Косінскага спіртзавода Аляксандр Аляксандравіч Серый. Ён пачаў службу ў арміі з 1916 года, ваяваў на розных франтах, а калі перамог Вялікі Кастрычнік, адразу-ж перайшоў на бок рэволюцыі. Тав. Серый разам з такімі выдатнымі палкаводцамі, якімі былі Фрунзе і Катоўскі, граміў Врангеля, банды Махно, Пятлюры і іншай нечысці.

За актыўны ўдзел у рэволюцыйных баях за совецкую рэспубліку жыхар вёскі Падонкі Пётр Сямёнавіч Азановіч удастоены высокай узнагароды — ордэна баявога Чырвонага сцяга.

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Лагойскі раён - Дакументы - У баях за Вялікі Кастрычнік