Лагойскі раён за 40 год Совецкай улады

Лагойскі раён за 40 гад Совецкай улады (у дaпамогу агітатару). У гэтай брашуры расказваецца аб мінулым і сучасным нашага раёна, аб тых вялікіх зменах, якія адбыліся за 40 год існавання Совецкай улады. Рэдакцыя выкарыстала дакументы рознага часу — дзяржаўныя архівы, даведкі мясцовых устаноў і арганізацый, успаміны старэйшых людзей. Выкарыстаны таксама даныя з нядаўна знойдзенага архіва Лагойскай воласці за 1884 год. Лагойск 1957 г. Захаваны арыгінальныя арфаграфія і пунктуацыя.

Лагойскі раён за 40 год Совецкай улады

Гісторыя Лагойскага раёна

На гістарычнай карце, побач з такімі старажытнымі гарадамі, як Полацк, Мінск, Тураў і іншымі, значыцца і наш раённы цэнтр Лагойск. Аб часе яго заснавання дакладных звестак не захавалася. Упершыню ў летапісах аб Лагойску ўспамінаецца пад 1071 год. П. Сямёнаў у сваёй шматтомнай працы «Полное географическое описание нашего Отечества» адзначае, што ўжо ў XII стагоддзі Лагойск быў адным з моцна ўмацаваных гарадоў Полацкай зямлі і займаў значную прастору. Аб раннім паходжанні пасёлка сведчаць, нарэшце, дайшоўшыя да нас успаміны кіеўскага князя Ўладзіміра Манамаха. Ен пісаў: «Повоевал и пожег земли до Логожска».

Сляды далёкага мінулага кідаюцца ў вочы і цяпер. Ідучы ў парк па Комсамольскай вуліцы, нельга не заўважыць на правым баку яе добра захаваўшагася да сучасных дзён замчышча. Гэта было моцнае ўмацаванне — надзейная абарона тутэйшых князёў ад нашэсця ворагаў. Аб замку, які калісьці непрыступнай сцяной узвышаўся каля ракі Гайны, пісаў у сваім творы «Вечарніцы» беларускі пісьменнік Дунін-Марцынкевіч:

Вот у Лагойску, над Гайнай ракой,
Быў вельмі крэпкі замак Крывічан,
Там малады княжыў Грамабой…

Шмат перацярпеў за сваю шматвяковую гісторыю Лагойск. Ён неаднаразова разбураўся і спусташаўся як у перыяд феадальных міжусобіц, так і ад іншаземнага нашэсця.

У 1505 годзе Лагойск падвергся нападу татарскай арды хана Махмед-Гірэя, якая самым жорсткім чынам расправілася над насельніцтвам. Пры асадзе горада хан прапанаваў княжыўшаму тут Сямёну Чартарыйскаму здаць умацаванне без бою. Аднак князь адхіліў гэтае ўльтыматыўнае патрабаванне, і татарская арда, уварваўшыся ў Лагойск, зусім разбурыла яго, а жыхароў выразала. Пазней Лагойск быў поўнасцю спален шведамі. Ён пераходзіў з рук у рукі то польскіх, то літоўскіх князёў, пакуль не страціў свайго значэння.

Уз’еднанне беларускага народа з рускім, якое адбылося ў часе трох раздзелаў Польшчы, паклала канец спусташальным набегам заваёўнікаў на тэрыторыю Беларусі. Лагойск быў прылучан да Расіі пры другім раздзеле Польшчы — у 1793 г. Гэта з’явілася буйнай гістарычнай падзеяй. Акт уз’еднання Беларусі з Расіяй адказваў кроўным інтарэсам шырокіх мас беларускага народа, яго векавому імкненню.

Стаўшы валасным цэнтрам Мінскай губерні, Лагойск паступова пачаў адбудоўвацца і адыгрываць усё большую ролю ў тагачасным эканамічным жыцці, прыкметна ажывіўся гандаль, паявіліся саматужныя майстэрні. П. Сямёнаў указвае, што паблізу Лагойска ў XIX стагоддзі знаходзілася рудня — невялікае прадпрыемства, на якім дабывалася жалеза з балотнай руды. Апрача гэтага ў мястэчку былі пабудаваны майстэрні па вырабу ільняных і папяровых вырабаў, па апрацоўцы скураной сыравіны. Лагайчане гандлявалі дзёгцем, смалой, лесам, рознымі сталярнымі і ганчарнымі вырабамі.

Астатнія часткі брашуры

Пад Гайнай убогай

Рэволюцыйныя выступленні сялян у Лагойску

У баях за Вялікі Кастрычнік

Лагойскі раён у гады мірнай працы

Народная помста ворагу

Лагойскі раён пасля Айчыннай вайны

У раённым цэнтры

Рост культуры і народнай асветы ў Лагойскім раёне

Клопаты аб здароўі працоўных Лагойскага раёна

Знатныя людзі Лагойская раёна

Эпілог. Лагойскі раён за 40 год Совецкай улады

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Лагойскі раён - Дакументы - Лагойскі раён за 40 год Совецкай улады