Песні Лагойшчыны
«Песні Лагойшчыны» — гэта вынік трохгадовай карпатлівай працы, якая захапіла Віктара Антонавіча Несцяровіча з самага пачатку. Зробленыя ў 47 населеных пунктах Лагойшчыны запісы 750 песень з голасам прадстаўляюць амаль усе жанры беларускай народна-песеннай творчасці. У зборнік увайшло 427 твораў, аб’яднаных у тры цыклы: каляндарна-абрадавая паэзія (валачобныя, купальскія, жніўныя, восеньскія, масленічныя і веснавыя песні), сямейна-абрадавая паэзія (хрэсьбінныя, вясельныя, сіроцкія) і пазаабрадавая лірыка, прадстаўленая сямейна-бытавымі, любоўнымі, салдацкімі, гістарычнымі, жартоўнымі песнямі.
Аднак і гэта ўсяго кропля ў моры таго багацця, якое ў розныя гады знаходзіла адлюстраванне на старонках розных выданняў. Напрыклад, у
Выхад у свет доўгачаканай кнігі — гэта ў першую чаргу знамянальная падзея і для кожнай спявачкі. Віктару Антонавічу пашчасціkа мець сустрэчы і запісаць на касеты галасы каля ста дваццаці жанчын сталага веку. Яны збераглі ў памяці, пераняўшы як спадчынны дар ад сваіх матуль і бабуль неацэнныя каштоўнасці — народныя песні сваёй мясцовасці ў іх першародным выглядзе і ў жанравай разнастайнасці, напоўнілі душу захапленнем, абудзілі жаданне запісаць як мага болей з паэтычнай скарбонкі народа.
Бурковіч Таццяна Іосіфаўна вёска Калачы
Лаўроўская Ганна Аляксандраўна вёска Беларучы
Змітрачкова Надзея Васільеўна вёска Казінец
Жаўнеровіч Таццяна Іосіфаўна вёска Траянец
Саўрыцкая Ніна Кузмінічна вёска Янушкавічы

