Люблю Лагойск
Люблю Лагойск, калі ён сніць
Блакітны сон пад спелай поўняй,
Люблю, як ціха парк шуміць
I шэпча Гайне штось чароўнай.
Яны разважна,
Апавядаюць наваколлю
Пра даўніну, расстанні, стрэчы…
Люблю ж Лагойск на золку болей!
Люблю з Паненскае гары
Агледзець наш абсяг бясконцы,
Ўдыхнуць паветра ў бары,
Адчуць, як елкі будзіць сонца.
Люблю, як чырванню заранак
Убярэ спачылую зямлю,
Як росны, ядраны світанак
Ўручае позву новадню.
Як дзень рупліва закіпае
I сходу ўраз бярэ размах,
Без стуку й грукату трамваяў
Жыццё успыхвае ў дамах.
Ляцяць да нас на шчасце знічкі.
Прыгожыць стол наш бохан жытні.
Люблю лагойскія крынічкі,
Люблю Лагойск наш старажытны.
Мікола Ляшчун