Гайна (верш)

Стаю над табою і ў думках чытаю
Былога ўспаміны, што блудзяць з вадой.
Здаецца, мне хвалі старонкі гартаюць
Вялікае мудрае кнігі тваёй.

 

Люблю Лагойск

Люблю Лагойск, калі ён сніць
Блакітны сон пад спелай поўняй,
Люблю, як ціха парк шуміць
I шэпча Гайне штось чароўнай.

 

Лагойск святочны

Над Лагойскай зямлёй шмат вякоў адгуло.
I міналі штогод за падзеяй падзеі,
Але з часам не згасла надзеі святло
I Лагойск прыгажэе, Лагойск маладзее.

 

У старажытным гарадку над Гайнаю

У старажытным гарадку над Гайнаю,
Ля зруйнаванай кляштарнай сцяны,
Я думаю, як дзіка, як нядбайна мы
Парою ставімся да старыны.

 

Песні Лагойшчыны

«Песні Лагойшчыны» — гэта вынік трохгадовай карпатлівай працы, якая захапіла Віктара Антонавіча Несцяровіча з самага пачатку. Зробленыя ў 47 населеных пунктах Лагойшчыны запісы 750 песень з голасам прадстаўляюць амаль усе жанры беларускай народна-песеннай творчасці. У зборнік увайшло 427 твораў, аб’яднаных у тры цыклы: каляндарна-абрадавая паэзія (валачобныя, купальскія, жніўныя, восеньскія, масленічныя і веснавыя песні), сямейна-абрадавая паэзія (хрэсьбінныя, вясельныя, сіроцкія) і пазаабрадавая лірыка, прадстаўленая сямейна-бытавымі, любоўнымі, салдацкімі, гістарычнымі, жартоўнымі песнямі.

 

Апавяданне «Высечка леса лагайчанамі»

Апавяданне Ф. М. Новікава пра тое, як сяляне мястэчка Лагойск Барысаўскага ўезду, Менскай губерніі сяклі самавольна лес абшарніцы Тышкевіч, у маёнтку Лагойск у 1905 г.