Легенда пра Плешчаніцы

Недалёка ад сяла Плешчаніцы выцякала з зямлі крынічка. Вада ў ёй была чыстая і халодная. Глядзелі за крыніцай, нібы за жывой істотай. Да крыніцы прыходзілі і маладыя людзі, і старыя. Дзяцей усё павучалі, каб нічога дрэннага тут не задумалі зрабіць. Так праходзілі стагоддзі. Ды вось аднойчы ўсёткі здарылася бяда.

 

Выразкі з газеты «Наша Ніва» пра Плешчаніцы

Падборка карэспандэнцыяў чытачоў газеты «Наша НіваШтотыднёвая беларуская газета. Выходзіла ў Вільні з 10 (23) лістапада 1906 года па 7 жніўня 1915 на беларускай мове кірыліцай і з першага нумара да №42, 18 (31) кастрычніка 1912 таксама беларускай лацінкай, з загалоўкам «Наша Ніва» і «Nasza Niwa».».

Мястэчка Плешчэніцы (Барысаўскага павета Менскай губерні). Жыцелі мястэчка вядуць спор за рынак. Памешчыца Тышкевічовая дала кавалак землі для рынку за мястэчкам і збудовала ім тры рады мурованных крамкоў.

 

Тэатр графа Тышкевіча ў Плешчаніцах

У 1828 годзе пятага верасня ў Плешчаніцах быў заснаваны мясцовы тэатр графа Тышкевіча. Акрамя гэтага ў В. Тышкевіча быў яшчэ тэатр і ў Свіслачы. І хоць праіснаваў плешчаніцкі тэатр усяго 7 гадоў, але сам гэты факт важны для разумення тагачаснай Беларусі, у якой пасля далучэння да Расіі паступова занепадала тэатральная культура. А цэнтры тэатральнага мастацтва пераўтвараліся ў мала чым адрозныя адно ад аднаго мястэчкі.