Вёска Гайна

Напэўна, не ўсе ведаюць, што Гайна належыць да самых старажытных паселішчаў у нашым раёне і значыцца на гістарычных картах, пачынаючы з XIV стагоддзя. Прычынай гэтаму паслужыла вельмі зручнае яго месцазнаходжанне на скрыжаванні дарог з захаду на ўсход. Па гэтаму шляху вёўся ажыўлены гандаль. Тут была пабудавана каталіцкая святыня — касцёл, парафія якога налічвала больш як пяць тысяч душ і належала напачатку князю Ягайлу, і з’яўлялася адной з сямі святых пабудоў, якія ўзвёў ён на месцы былых паганскіх капішчаў. А каралева Ядвіга адарыла касцёл дарагім убранствам і срэбрам.

3 1332 па 1430 год Гайна з Зарэччам, Коранем і Лагойскам знаходзілася ва ўладаннях князя Вітаўта, які надаваў вялікую ўвагу касцёлу, ахвяруючы дзеля яго вялікія сродкі. У сувязі з такім апякунствам на працягу пяці стагоддзяў два разы на тыдні тут служылася імша за спачын душы князя.

Касцёл у Гайне

Касцёл у Гайне

Праз нейкі час Гайненскі касцёл стаў сведкам значнай падзеі — святкавання перамогі войскаў Вялікага князя Літоўскага ў бітве пад Оршай, аб чым пісаў у сваёй кнізе «Апісанне Барысаўскага павета» граф Тышкевіч:

У 1514 годзе пасля бітвы пад Оршай Жыгімонт I з Барысава прыйшоў у Гайну да найбліжэйшага касцёла з войскам, світай і ваеннымі трафеямі.

Знаходзіўся ён тут тры дні. Граф значна пашырыў землеўладанні касцёла.

У 1945 годзе я быў у склепе рэшткаў былой велічнай пабудовы, дзе ўжо дзесяткі гадоў не вялося ніякіх богаслужэнняў. I толькі пыл вякоў здзьмухнуў са старажытных трун, якія няўмольны час схаваў у зямлі.

Б. Сасноўскі, заслужаны работнік культуры

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць