Паходжанне назвы Гайна

Назва ж Гайна звязана з дзеясловам гаіці, які ў розных славянскіх мовах мае шмат значэнняў: вырошчваць, разводзіць, расплоджваць, даглядаць, жывіць, выпечваць, ахоўваць, агароджваць, высякаць лес. У некаторых беларускіх гаворках гайна, гайно — «гняздо, логавішча звера, часовае жытло, будан, палатка». Сербы і харваты пад словамі «гайніца» і «гайнача» разумеюць ворную зямлю, ачышчаную ад лесу.

Рака Гайна

Рака Гайна

Назва ракі Гайны, такім чынам, канцэнтруе ў сабе інфармацыю аб тым, як славянскія пасяленцы расчышчалі лясныя дзялянкі, падрыхтоўвалі месцы для сяўбы, будавалі хаткі, абгароджвалі іх, абаранялі ад звера і ліхіх людзей-суседзяў, уладкоўваліся тут, каб жыць, вырошчваць хлеб, гадаваць жывёлу. Ад назвы рэчкі Гайны ўтварылася і назва вёскі Гайна Лагойскага раёна, былога мястэчка, славутага тым, што ў 1387 годзе тут будаваўся адзін з першых сямі касцёлаў у Вялікім княстве Літоўскім.

Аляксандр Рогалеў, доктар філалагічных навук

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Лагойскі раён - Вёскі - Паходжанне назвы Гайна