Астрашыцкі Гарадок і Тышкевічы
Па дарозе з Мінска ў Лагойск, на беразе невялікай лясной рачулкі Усяжа раскінулася маляўнічае мястэчка з меладычным названьнем Астрашыцкі Гарадок, гісторыя якога сыходзіць у глыбіню стагоддзяў. Калісьці тут на працягу стагоддзяў жылі графы Тышкевічы. Шмат цікавага хаваюць наваколлі Астрашыцкага Гарадка, вуснамі старажылаў распавядаючы пра далёкае мінулае.
Ужо сама назва «Астрашыцкі Гарадок» гавора пра старадаўнее паходжанне гэтага населенага пункта, паколькі «гарадкамі» ў мінулым называлі ўмацаваныя старажытныя паселішчы, якія ўзнікалі на найбольш значных гандлёвых шляхах (напрыклад,
Пра паходжаньне назвы мястэчка існуе некалькі легенд. Згодна адной з іх, упершыню гэтыя ўрадлівыя землі аблюбавалі нашчадкі княскага роду Астрожскіх у далёкім XIV ці, што больш верагодна, у XV стагоддзі. Гэты вядомы княскі род паходзіў ад пінскіх і тураўскіх удзельных князёў. Астрожскія займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, былі буйнымі землеўладальнікамі. Яны выступалі супраць распаўсюду каталіцызма на Беларусі і былі актыўнымі абаронцамі праваслаў'я. Будавалі храмы, засноўвалі школы.
Але Астрожскія вельмі агрэсіўна ставіліся да антыфеадальных народных выступленьняў, прымалі ўдзел ва ўдушэнні паўстанняў. Найбольш вядомы з гэтага знатнага рода князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі (каля
Канстанцін Астрожскі быў жанаты на слуцкай княжне Аляксандры і атрымаў за ёй буйныя зямельныя ўладанні па ўсёй Беларусі. Дзякуючы багаццю быў адным з найбольш уплывовых людзей свайго часу ў ВКЛ.
Такім чынам, назва мястэчка, згодна лягендзе, паходзіць ад самога княскага роду Астрожскіх.
Іншая легенда абвяшчае, што спачатку была пабудаваная ўмацаваная драўлянай агароджай турма, альбо перасоўная вежа — «астрожак», якую выкарыстовывалі ў час аблогі і штурма гарадоў. З ходам часу «астрожак» разросся і ператварыўся ў мястэчка — Гарадок.
Гісторыя Астрошыцкага Гарадка, на жаль, прадстаўлена фрагментарнымі звесткамі.
З 1567 па 1590 гады назва мястэчка некалькі разоў зменялася: Астрошычы, Астрожчычы. У той час гарадок быў цэнтрам маёнтка нейкага Гаўрылы Гарнастая. Ў 1590 годзе яго ўдава, Барбара, разам з сынам прадалі маёнтак К. Радзівілу, які ўступіў у валоданне замкам, дваром, фальваркамі і вёскамі. Тады мястэчка стала называцца Гарадок Астрожчыцкі.
У дакументах 1650 года апісваецца Гарадоцкі рэнесансны замак. Ужо ў той час навакольныя землі належалі графскаму роду Тышкевічаў, а мястэчка мела назву «Гарадок пана Тышкевіча». Гэта быў невялікі гарадок з няблага ўмацаваным па тых часах замкам, збудаваным, мабыць, у пачатку XVII стагоддзя, паколькі ў дакуменце названы «старым». Ён стаяў на ўзвышшы на беразе ракі Усяжа і быў аточаны з усіх бакоў вадзянымі ірвамі і сажалкамі. Як і бальшыня беларускіх замкаў таго часу, быў пабудаваны з дрэва. Агароджаны моцнымі сценамі замак меў 4 кутавыя баявыя вежы, а пятая
Палац Тышкевічаў у Астрашыцкім Гарадку. Наполеон Орда
Паколькі замак не абмяжоўваўся толькі абараняльнымі функціямі, а служыў сядзібай уласніку і быў адміністратыўным цэнтрам воласьці, ён меў выгляд умацаванага магнацкага двара, што было характэрна для замкаў Беларусі таго часу. На замкавым дзяцінцы, злева ад брамы, месціўся палац.
Частка памяшканняў драўлянага палаца мела размаляваныя сцены, у пакоях былі прыгожыя грубкі, абкладзеныя кафелем зяленага колера, і каміны. Каля палаца пасадзены сад, сваеасаблівая зялёная аптэка, дзе вырошчвалі лекавыя расліны, якія выкарыстоўваліся ў народнай медыцыне таго часу. За ім, на левы бок ад брамы, месціліся гаспадарчыя пабудовы, а на правы бок — дом з «прускага мура», які служыў жыллём княскай чэлядзі і дружыны.
Мястэчка Гарадок, якое фармавалася вакол замка, складалася з рынка і трох вуліц. Гандлёвая плошча была забудавана з чатырох бакоў сядзібамі гандляроў і рамеснікаў. Таксама тут стаялі царква і карчма.
На жаль, замак не захаваўся да нашых часоў. Мабыць, ён быў разбураны ў час
Агульны ўпадак эканомікі Рэчы Паспалітай у другой палове
Але крызіс эканомікі таго часу амаль не адбіўся на жыцці і быце магнатаў. Як і раней, яны жылі ў багатых маёнтках, якія паступова гублялі абараняльныя прыстасаванні і ператвараліся ў
Маёнтак графоў Тышкевічаў знаходзіўся ў кіламетры ад вёскі на шырокім узвышшы сярод маляўнічага леса, блізу вялікага возера. Галоўнай пабудовай маёнтка быў драўляны палац з дэкаратыўнымі дымнікамі.
Пакой палаца ў Астрашыцкім Гарадку
Адзінай ілюстрацыяй, якая дае ўяўленне пра
Пасля смерці Міхаіла Тышкевіча тут жыла яго ўдава Марыя (яна памёрла ў 1902 годзе). Потым уладальнікам маёнтка плошчай блізу 8500 дзесяцін стаў старэйшы сын Міхаіла — Юзэф Тышкевіч. Пасля смерці маці ён падараваў яго сваёй ятроўцы Клемянціне Патоцкай. Апошнім уладальнікам маёнтка быў яе муж Альфрэд Тышкевіч.
У другой палове XIX стагоддзя Астрашыцкі Гарадок лічыўся даволі бойкім гандлёвым і прамысловым цэнтрам. Тут была засяроджана вялікая колькасць млыноў, далёка за межамі акругі славілася майстэрня, дзе выраблялі медны посуд. Былі тут таксама і мінеральныя крыніцы, да якіх прыязджалі на лячэнне не толькі з блізкіх, але і з далёкіх ад Меншчыны мясцінаў.
Што тычыцца
Унутранае аздабленне Астрашыцкага палаца
У самым цэнтры мястэчка знаходзіцца вялікае, у форме паўкола, возера. Гісторыя яго паходжання хавае ў сабе шмат загадак. Распавядаюць, што возера гэта выкапана ў часы графоў Тышкевічаў, а выкапаная зямля стварыла ўзвышаную паўвыспу памерам 20 га. У цяперашні час тут растуць старыя сосны, ёлкі і іншыя дрэвы, побач знаходзіцца будынак дзіцячага рэспубліканскага санаторыя.
Пачатак возера бярэ з невялікай звілістай рачулкі Усяжы. Рэчка гэта неглыбокая, у асобных месцах з чыстым камяністым дном. У ёй жыве рэдкая і каштоўная рыба — фарэль.
Выцякаючы з возера, рака становіцца шырейшай і падыходзіць да таго места, дзе
Старыя распавядалі, што гэтая выспа была любімым месцам графоў. На ёй стаяла альтанка, і прыгонныя сяляне перавозілі на лодках гаспадароў і іх гасцей з дыванамі і ежай для піцця гарбаты, святочных забаваў.
Шмат цікавага захоўваюць у сабе наваколлі Астрашыцкага Гарадка, шматлікія ўзгоркі і курганы. Вакол іх уецца жывая лясная рачулка…
Памiж пустак балот беларускай зямлi,
На ўзбярэжжы ракi шумнацечнай
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклi, —
У здзiрванелы курган векавечны.
Менавіта на беразе Астрошыцкага возера пісаў Я. Купала паэму «Курган». Яшчэ да вайны на схілах гары раслі ляшчына, асіннік і іншыя дзікія хмызнякі. А наверсе, на паўднёвым схіле, — два стогадовых дубы, пра якія паэт таксама узгадвае ў сваёй паэме. Адсюль добра відаць маляўнічае возера, уся яго паверхня з затокамі, лугамі, з стогадовым
На вялікі жаль, гісторыя не захавала велічных палацаў. Затое ў гарадку ацалелі некалькі іншых старых пабудоваў. Гэта драўляная царква на могілках, пабудаваная ў 1843 годзе. У цяперашні час будынак абкладзены цэглай, зменена форма вежы, што, безумоўна, паўплывала на першапачатковае аблічча царквы.
em