Вёска Камена і яе камень
Старажытнае паселішча размесцілася на правым беразе Віліі, каля мяжы Вілейскага і Лагойскага раёнаў. Праз яго праходзіць старажытны Даўгінаўскі тракт. У цэнтры Камена, у сотні метраў ад ракі, на падворку адной з сялянскіх хат ляжыць вялізны камень. Немалая частка гэтага сухапутнага айсберга знаходзіцца пад глебай.

Камень нагадвае па форме звон і таму вядомы яшчэ, як

Камень на беразе Віліі. Малюнак зроблены ў час экспедыцыі К. Тышкевіча
Гэты камень выявіў у канцы XIX ст. Канстанцін Тышкевіч. Лічыцца, што гэта адзін з так званых Барысавых камянёў, надпісы і крыжы на якіх былі высечаны ў першай траціне XII ст. на загад полацкага князя Барыса Усяслававіча, імем якога названы горад Барысаў. Зрэшты, навуковыя спрэчкі пра Барысавыя камяні не спыняюцца дагэтуль — а безгалосыя валуны па-ранейшаму захоўваюць сваю векавую таямніцу.
Паводле даведніка УП «Рыфтур» «Там плёскаецца возера Нарач»

