Хатынь. А што ж было на самай справе?
У 1936 годзе ў Берліне адбыліся Алімпійскія гульні. Першым алімпійскім чэмпіёнам на гэтых гульнях стаў нямецкі атлет — штурхач ядра Ганс Вельке. Ён не толькі стаў чэмпіёнам, і не толькі ўсталяваў сусветны рэкорд, але і стаў першым немцам, які заваяваў залаты алімпійскі медаль у легкай атлетыцы.
Газеты Нямеччыны на ўсе лады праслаўлялі Вельке і бачылі ў ім сымбаль новай, арыйскай лёгкай атлетыкі ў якой не будзе месца неграм, азіятам і іншым, па іх меркаванні, чалавекападобным. Далейшая хада Алімпіяды, паказала, аднак, што чарнаскурых спартоўцаў рана спісваць з рахункаў. Героем Алімпіяды стаў чарнаскуры амерыканец Джэсі Оўэнс, які заваяваў 4 залатыя медалі ўсё ў той самай няшчаснай лёгкай атлетыцы. Больш чым усе нямецкія лёгкаатлеты разам узятыя.
Праз семь гадоў, раніцай 22 сакавіка 1943 года ў далёкай ад Берліна акупаванай Беларусі на скрыжаванні дарог Плешчаніцы-Лагойск і Казыры-Хатынь партызаны атрада «Мсціўца» абстралялі легкавую машыну ў якой ехаў камандзір адной з рот 118 паліцэйскага батальёна гауптман Ганс Вельке. Разам з былым лёгкаатлетам былі забітыя яшчэ некалькі паліцаяў-украінцаў. Партызаны, якія зладзілі засаду, адыйшлі. Паліцаі 118 батальёна выклікалі на дапамогу адмысловы батальён штурмбанфюрэра Аскара Дірлевангера. Пакуль адмысловы батальён ехаў з Лагойска, паліцаі арыштавалі, а праз непрацяглы час расстралялі групу мясцовых жыхароў — лесасекаў. Да вечара 22 сакавіка, карнікі па слядах партызанаў выйшлі да вёскі Хатынь, якую і спалілі разам з усімі яе жыхарамі. Камандваў расправай былы кадрывы старэйшы лейтэнант Чырвонай Арміі, а на той час начальнік штаба 118 паліцейскага батальёна Рыгор Васюра.

Рыгор Васюра
Працяглы час пасля вайны на тым месцы, дзе
І напрацягу ўсіх гэтых гадоў, не надта далёка ад беларускіх лясоў, у дастатку і пашане, ад нікога не хаваючыся жыў Рыгор Мікітавіч Васюра. Працаваў намеснікам дырэктара саўгасу «Вялікадымерскі» Броварскага раёну Кіеўскай вобласці, меў дом, быў рэгулярна ўзнагароджваемы пашаннымі граматамі за розныя посьпехі, славіўся ў раёне автарытэтным начальнікам і моцным гаспадарнікам. Кодны год на 9 мая віншавалі ветэрана Васюру піянеры, а Кіеўскае ваеннае вучылішча сувязі нават запісала свайго даваеннага выпускніка ў шаноўныя курсанты. Існавала ў Васюры ў біяграфіі адна пляма. Был ён асуджаны, але за што ужо даўно ніхто не памятаў. А асудзілі Васюру адразу пасля вайны, калі ён патрапіў у рукі кампетэнтным ворганам і распавёў пра тое, як ваяваў з немцамі, як цяжка кантужаны патрапіў у палон, як ня выцерпеў жахаў лагера для ваеннапалонных і пайшоў на службу да немцаў. Але ўтаіў былы лейтэнант і пра сваё знаёмства з алімпійскім чэмпіёнам, і пра Бабін Яр, дзе пачынаў сваю працоўную ддзейнасць на карысць рейха, і пра Хатынь. Атрымаў Васюра свой тэрмін, але нават і яго не адседзеў — выйшаў па амністыі (у гонар 10-годдзя Перамогі).
Да сапраўдных заслугаў былога карніка дакапаліся толькі ў сярэдзіне
У якасці ўводзінаў:
З журналу баявых дзеянняў партызанскага атрада «Мсціўца»:
Камандзір атрада А. Марозаў, начальнік штаба С. Прочка:
«Акруговаму начальніку СС і паліцыі Барысаўскага раёна. Дакладаю наступнае:
Прыблізна каля 600 м за в. Вялікая Губа ім сустрэліся працоўныя, якія нарыхтоўвалі лес. На пытанне, ці ня бачылі яны бандытаў, апошнія адказалі адмоўна. Калі ж атрад праехаў яшчэ 300 м, ён падвергнуўся з усходу моцнаму кулямётнаму і зброеваму абстрэлу. У завязаўшымся баі загінулі гауптман Вёльке і тры украінскіх паліцаі, яшчэ два паліцаі былі параненыя. Пасля непрацяглай, але лютай перастрэлкі супернік адыйшоў ва ўсходнім накірунку (на Хатынь), забраўшы забітых і параненых.
Пасля гэтага камандзір узводу бой спыніў,
Для пераследу адыйшоўшага суперніка былі накіраваны больш буйныя сілы,
Падчас баявых дзеянняў разам з 34 бандытамі забіта шмат жыхароў вёскі. Частка з іх загінула ў полымі.»
З паказанняў Сцяпана Сахно:
— Добра памятаю той дзень. Раніцай мы атрымалі загад выехаць у бок Лагойска і ўхіліць пашкоджанне на тэлефоннай лініі. Камандзір першай роты Вёльке разам з ардынарцам і двума паліцаямі ехаў у легкавіку, мы — на двух грузавіках. Калі пад'язджалі да Вялікай Губы, з леса раптам ударылі з кулямётаў і аўтаматаў па легкавіку, які ад нас адчапіўся. Мы кінуліся ў адхон, залеглі і пачалі адваротны агонь. Перастрэлка цягнулася ўсяго некалькі хвілін, партызаны, мабыць, адразу адыйшлі. Легкавік быў пасечаны кулямі, Вёльке і два паліцаі былі забітыя, некалькі — параненыя. Мы хутка наладзілі сувязь, даклалі пра тое, што адбылося свайму начальству ў Плешчаніцах, потым патэлефанавалі ў Лагойск, дзе дыслакаваўся эсэсаўскі батальён Дырлевангера. Атрымалі загад затрымаць лесасекаў, якія працавалі недалёка,- узнікл быццам падазрон пра іх сувязь з партызанамі.
Лакуста са сваім аддзяленнем пагнаў іх у Плешчаніцы. Калі на дарозе з'явіліся машыны — гэта да нас спяшаліся асноўныя сілы батальёну,- людзі кінуліся ўрассыпную. Ім, зразумела, не далі збегчы: больш за 20 чалавек было забіта, шмат — паранена.
Разам з эсэсаўцамі прачасалі лес, знайшлі месца дзе была партызанская засада. Там валялася блізу сотні гільзаў. Потым ланцугом рушылі на ўсход, да Хатыні.
Паказанні Астапа Кнапа:
— Пасля таго, як мы атачылі вёску, праз перакладчыка Луковіча па ланцужку прыйшло распараджэнне выводзіць з хат людзей і канваяваць іх на ўскраіну вёскі да адрыны. Выконвалі гэтую працу і эсэсаўцы, і нашы паліцаі. Усіх жыхароў, разам са старымі і дзецьмі, запіхнулі ў адрыну, абклалі яе саломай. Перад зачыненай брамай паставілі станкавы кулямёт, за якім, я добра памятаю, ляжаў Катрук. Падпальвалі дах адрыны, а таксама салому Луковіч і
Праз некалькі хвілін пад націскам людзей дзверы абрынуліся, яны пачалі выбягаць з адрыны. Прагучала каманда: «Агонь!» Стралялі ўсе, хто быў у ачапленні: і нашы, и эсэсаўцы. Страляў па адрыне і я.
Пытанне: Колькі немцаў удзельнічала ў той акцыі?
Адказ: Акрамя нашага батальёна ў Хатыні было блізу 100 эсэсаўцаў, якія прыехалі з Лагойска на крытых машынах і матацыклах. Яны разам з паліцаямі падпальвалі хаты і дваравыя пабудовы.
З паказанняў Цімафея Топчыя:
— На месцы згубы Вёльке ля Вялікай Губы (кажуць, там зараз рэстаран «Партызанскі бор» стаіць) мне кінулася ў вочы мноства людзей у даўгіх чорных плашчах. Тут таксама стаяла 6 ці 7 крытых машын і некалькі матацыклаў. Потым мне сказалі, што гэта эсэсаўцы з батальёна Дырлевангера. Было іх амаль што рота.
Калі выйшлі да Хатыні, убачылі, што з вёскі ўцякаюць
Усе хаты ў вёсцы, перш чым спаліць, разрабавалі: забралі
З паказанняў Івана Петрычука:
— Мой пост быў метрах у 50 ад адрыны, якую охоўваў наш узвод і немцы з аўтаматамі. Я добра бачыў, як з вагню выбег хлопчык гадоў шасці, адзенне на ім палала. Ён зрабіў усяго некалькі крокаў і ўпаў, забіты куляй. Страляў у яго
Не ведаю, ці шмат было ў адрыне дзяцей. Калі мы зыходзілі з вёскі, яна ўжо дагарала, жывых людзей у ёй не было — дыміліся толькі абпаленыя трупы, вялікія і маленькія. Гэтае відовішча было жудаснае. Я павінен падкрэсліць, што вёску спалілі немцы, якія прыехалі з Лагойска, а мы ім толькі дапамагалі. Праўда, рабавалі мы яе разам. Памятаю, што з Хатыні ў батальён прывялі 15 кароваў.

