Лагойскі раён
Лагойскі раён створаны 17 ліпеня 1924 года. Тэрыторыя раёна складае 2,4 тыс. квадр. км. Цэнтр раёна — размешчаны на рацэ Гайна Лагойск, які атрымаў статус горада ў 1998 годзе. У раёне 319 населеных пунктаў, у тым ліку і г. Лагойск, г.п. Плешчаніцы. Насельніцтва раёна складае блізу 40 тыс. чалавек.
Цікавая геаграфічная адметнасць Лагойскага раёна: па яго тэрыторыі праходзіць вадападзел Балтыйскага і Чорнага мора.
Раён размешчаны на поўначы Мінскай вобласці, працягласць з поўначы на поўдзень — 90 км, з захаду на ўсход — 80 км. Паўднёвая частка раёна адносіцца да Лагойскага ўзвышша і мае ўзгоркавы рэльеф. Абсалютные высоты ўзгоркаў вагаюцца ад 240 да 310 м. У цэнтральнай і
На терыторыі раёна ёсць 2 возера, 20 сажалак, адно вадасховішча («Войкаўскае» г.п. Плешчаніцы), плошчай 260 га, працякае 46 малых рячак. Агульная даўжыня рачной сеткі раёна — 673 км. У межак раёна знаходзяцца левабярэжныя прытокі ракі Віліі — р. Лонва, р. Дзвіноса, р. Ілля, р. Крайшчанка, р. Дроздна. Самая вялікая рака раёна — Гайна з прытокамі Цна, Усяжа, Чарняўка. Адносіцца да басейна ракі Бярэзіна. Плошча вадаахоўных зонаў на терыторыі раёна — 56,5 тыс. га, прыбярэжных палос — 5,1 тыс. га. Плошча лясоў у раёне — 127,3 тыс. га, пераважна іглічныя.
Рака Гайна
У раёне размешчана 2 заказніка республіканскага значэння: «Антонава» (бабровы) 76 га, «Купалаўскі» (ландшафтны) 2 тыс. га, 3 помніка прыроды мясцовага значэння: Лагойскі парк, Лагойская крыніца, Паграбішчанскія крыніцы, 4 заказніка мясцовага значэння. Маюцца карысныя выкапні: паклады торфу і пяшчана-жвіравой сумесі.
Тэрыторыя Лагойскага раёна мае больш чым тысячагадовую гісторыю: Лагойск (Логожьскъ) упершыню ўзгадваецца ў 1078 годзе. У раёне знаходзіцца мноства помнікаў старажытнасці. Да нашых часоў захаваліся рэшткі старажытных паселішчаў, курганныя магільнікі, асобныя курганы.
Лагойшчына — радзіма вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў: Змітрака Бядулі, Ядзвігіна Ш. (А.Лявіцкі), Леапольда Радзевіча, Ніла Гілевіча, Івана Пташнікава і інш. На Лагойскай зямлі вырас і сфармаваўся як вялікі нацыянальны паэт не толькі беларускай зямлі, але і ўсяго славянскага свету — Янка Купала. У 1898 годзе ў вёсцы Беларучы ён скончыў вучэльню.
У гады Другой сусветнай вайны на тэрыторыі раёна дзейнічала 6 партызанскіх злучэнняў. Раён быў вызвалены ад фашыстаў у ліпені 1944 года. На Лагойшчыне налічваецца больш за 200 брацкіх магілаў, помнікаў, абеліскаў. На месцы спаленых фашыстамі вёсак знаходзяцца мемарыяльныя комплексы «Хатынь» і «Дальва».