Падонкі і навакольныя вёскі

У дрымучым лесе, дзе вылі ваўкі, размясціліся ўбогія вёсачкі Гаішча, Падонкі, Сілічы, Аўгустова і Карцаўшчына. Хаты, пакрытыя саломай, з маленькімі акенцамі, у хатах самаробныя сталы і лаўкі, у двары — каса, граблі ды драўляная барана і плуг. Вось небагаты набор сялянскай тэхнікі. Да рэформы 1861 года сяляне з гэтых вёсак працавалі на палях графа Тышкевіча, адбывалі «варту» у Аўгустове.

Згодна лягендзе графу было шкада аддаваць добрую зямлю сялянам, вось і абраў ён зямлю сялянам горш, дзе балоты і лясы, і далей ад праезджых шляхоў. Саслаў сялян з іх паселішчаў на неабжытую зямлю, якая зарасла лесам, назваўшы вёску «Падонкамі», г. з. рэшткамі яго шырокіх земляў.

У 1927 годзе сельскім саветам у Падонках была пабудаваная пачатковая школа. У травені 1931 года арганізаваны калгас «Чырвоныя Падонкі», у які ўступілі 55 гаспадарак.

Будынак у Падонках

Вёска Падонкі

4 ліпеня 1944 года вёска Падонкі часткамі Савецкай Арміі была вызвалена ад нямецкіх войскаў. У Падонках быў адноўлены калгас «Сталінскі шлях», у Гаішчы — калгас «Чырвоны сцяг», у Аўгустове — калгас імя Дзяржынскага, у Сілічах — калгас імя Молатава. У 1959 годзе ў Падонкаўскім Сельскім Савеце створаны адзіны калгас імя Леніна.

Пражыўшы 50 год пад Савецкай уладай, жыхарам стала няёмка за назву сваёй вёскі «Падонкі» і яны пачалі хадатайнічаць аб пераназванні вёскі.

21 студзеня 1969 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР вёска Падонкі пераназваная ў Знаменку.

Гісторыя калгаса імя У.І. Леніна, напісаная вучнямі Знаменкаўскай школы (1970–1978 гг.)


 

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Лагойскі раён - Вёскі - Падонкі і навакольныя вёскі