Школы ў вёсцы Пасадзец

Пасадзец — вёска Зарэчанскага с\с. У канцы XIX стагоддзя вёска знахадзілася ў Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Побач з гэтай вёскай размяшчаўся фальварак памешчыка Ясінскага.

 

Рэкі Лагойшчыны

«І няма ў свеце шчасця лепшага, як пад небам бацькаўшчыны жыць»

Непаўторны ландшафт Мінскага ўзвышша, хваёвыя бары з водарам смалы і разнатраўя, блакітныя рэкі, што бяруць пачатак, выцякаючы з крыніц — гэта наша Радзіма, дзе мы жывём. Гэта зямля, на якой жылі нашы продкі і якая дасталася нам у спадчыну, тоіць у сабе многа цікавага, нязведанага. Вучні Юркавічскай школы з’яўляюцца ўдзельнікамі Рэспубліканскага эколага-адукацыйнага праекта «Малым рэкам — нашу вялікую заботу». Апісываючы фізіка-геаграфічныя характарыстыкі рэк, вучні задаліся мэтай вызначыць паходжанне іх назваў.

 

Вапеніца

Геаграфічныя даведнікі мінулага стагоддзя сведчуць, што рэчачка Вапеніца з’яўляецца самай горнай рачулкай на ўсёй Беларусі. А ці ведаеце, дзе яна знаходзіцца? Падказваю: яна працякае па Мінскім узвышшы, таму мае самыя стромкія берагі. З’яўляецца правым прытокам ракі Гайны. Праз яе перакінуты пяць мастоў. Здагадаліся, дзе яна працякае? Так, праз наш горад Лагойск.

 

Вялікая смяротнасць сялян у Барысаўскім павеце

Паведамленне газеты «Мінскае словаМінскае слова — газета рускага нацыяналістычнага накірунку, выдавалася ў Мінску (Паўночна-Заходні край) з 3 студзеня 1906 да 15 чэрвеня 1912.». Аб вялікай смяротнасці сялян у Барысаўскім павеце. У Каменскім прыходзе за першыя два месяцы бягучага года смяротнасць у суадносінах да нараджальнасці насельніцтва склала 100 адсоткаў і прырост у прыходзе з насельніцтвам у 2500 чалавек за два месяца выйшаў у лічбу 0.

 

Старонка 8 з 8

Галоўная старонка - Лагойскі раён