Легенда пра вёску Укропавічы

Жыў у Укропавічах адзін памешчык. Даўно гэта было. Можа, і памешчыкам яго нават нельга было назваць, бо меў усяго пару двароў ды з дзесятак сялян. Але ў памяці людзей ён застаўся зусім з іншай нагоды. Справа ў тым, што той пан валодаў здольнасцямі чорнага чараўніка. Нікому ў свеце не дараваў ні крыўды, ні абразы, ні нядобразычлівага позірку. Няхай толькі хто яго закране, то чары дабяруцца не толькі да самога крыўдзіцеля, але і да ягоных нашчадкаў. Пра тыя здольнасці многія распавядалі. Вось што мне чуць давялося ад маёй бабці.

 

Леганда пра вёску Швабы

Швабы стаялі крыху не тут, дзе зараз, бо людзі паступова нібы пасоўвалі яе туды, дзе зручней сяліцца было. Нават могілкі сёння ў вёсцы не першыя, а трэція ад часу заснавання паселішча. Усялякае пра Швабы расказваюць.

 

Крамянцкі камень дабрабыту

Вёска Крамянец знаходзіцца на ўскраіне Лагойскага раёна, на памежжы з Вілейшчынай. Назва паселішча, дзе ў 1905 годзе пражывала 479 жыхароў і не нашмат меней — у перадваенны час, звязана з той акалічнасцю, што тутэйшыя землі вельмі «ўрадлівыя» на крэмні, ці, як тут кажуць, «крамяні». Старажылы расказваюць, што ў даўнія часы збор гэтага прыроднага багацця быў свайго кшталту промыслам, дзякуючы якому можна было добра папоўніць сямейную «казну».

 

Легенда пра Лагойск

На погляд мовазнаўцы В. П. Лемцюговай, назва пасёлка паходзіць ад назвы ракі (суфікс «ск» характэрны для гідронімаў, а корань «лагоз» — ад назвы ракі Лагаза). Такую ж думку выказвае і доктар філалагічных навук А. Рогалеў:

 

Камні з сымбалямі ў Стайках

Камні з старажытнымі сымбалямі былі знойдзены ў вёсцы Стайкі, якая знаходзіцца непадалёк ад вёскі Янушкавічы. Пазней камні з разьбянымі сымбалямі выкарыстоўваліся беларускімі князямі для пазначэння сваіх земляў. Барысавы, Рагнедавы, Рагвалодавы камні з'явіліся па ўсёй тэрыторыі Беларусі.

 

Ліст пра ведзьмаў у Лагойску

Ліст кіраўніка аднаго з маёнткаў графа Тышкевіча (магчыма, гаворка ідзе аб Лагойску), датаваны сярэдзінай XVIII стагоддзя.

 

Павіннасці лагойскіх сялян

Павіннасці сялян, якія належаць да Лагойска.

 

Паведамленне жандарскага паста Лагойска

Пра прымусовую высылку сям’і Селяхаў. Пост Лагойск, Вобласць Мінская, Лагойск 6.11.43. Для працоўнага штаба наконт: передачы асоб у Штаб на працу.

 

Старонка 6 з 8

Галоўная старонка - Лагойскі раён