Маёнтак «Мураваны Двор»

Будынак сельскагаспадарчай камуны «Чырвоны Кастрычнік» Лагойскага раёна. Былы маёнтак «Мураваны Двор». Ён калісьці належаў спадарыні Смоліч, якая была замужам за баронам-ангельцам. Потым маёнтак перайшоў у валоданне яе пляменніку Бурнашову, які прыехаў з Пецярбургу, дзе скончыў дзяржаўны царскі ліцэй. Ён быў земскім начальнікам Барысаўскага павета. Перад рэвалюцыяй — губернатарам Харкаўскай губерніі. Пасля рэвалюцыі ён выкладаў у Рызе.

 

Касцёл Найсвяцейшай Сёмухі ў вёсцы Хатаевічы

Вёска Акцябр (Хатаевічы) Лагойскага раёна. Касцёл Найсвяцейшай Сёмухі быў пабудаваны ў 1803 годзе. У 1884 быў зачынены і прапанаваны Праваслаўнай царкве, аднак з-за струхлеласці застаўся незапатрабаваным. У 1906 годзе на сродкі графіні Кацярыны Тышкевіч, а таксама высілкамі ксяндза Рацэвіча храм быў адноўлены. Архітэктура набыла рысы эклектыкі. Фота пач. ХХ ст. Касцёл да нашых дзён не захаваўся.

 

Хатынь. А што ж было на самай справе?

У 1936 годзе ў Берліне адбыліся Алімпійскія гульні. Першым алімпійскім чэмпіёнам на гэтых гульнях стаў нямецкі атлет — штурхач ядра Ганс Вельке. Ён не толькі стаў чэмпіёнам, і не толькі ўсталяваў сусветны рэкорд, але і стаў першым немцам, які заваяваў залаты алімпійскі медаль у легкай атлетыцы.

Газеты Нямеччыны на ўсе лады праслаўлялі Вельке і бачылі ў ім сымбаль новай, арыйскай лёгкай атлетыкі ў якой не будзе месца неграм, азіятам і іншым, па іх меркаванні, чалавекападобным. Далейшая хада Алімпіяды, паказала, аднак, што чарнаскурых спартоўцаў рана спісваць з рахункаў. Героем Алімпіяды стаў чарнаскуры амерыканец Джэсі Оўэнс, які заваяваў 4 залатыя медалі ўсё ў той самай няшчаснай лёгкай атлетыцы. Больш чым усе нямецкія лёгкаатлеты разам узятыя.

 

Гайна (верш)

Стаю над табою і ў думках чытаю
Былога ўспаміны, што блудзяць з вадой.
Здаецца, мне хвалі старонкі гартаюць
Вялікае мудрае кнігі тваёй.

 

Люблю Лагойск

Люблю Лагойск, калі ён сніць
Блакітны сон пад спелай поўняй,
Люблю, як ціха парк шуміць
I шэпча Гайне штось чароўнай.

 

Лагойск святочны

Над Лагойскай зямлёй шмат вякоў адгуло.
I міналі штогод за падзеяй падзеі,
Але з часам не згасла надзеі святло
I Лагойск прыгажэе, Лагойск маладзее.

 

У старажытным гарадку над Гайнаю

У старажытным гарадку над Гайнаю,
Ля зруйнаванай кляштарнай сцяны,
Я думаю, як дзіка, як нядбайна мы
Парою ставімся да старыны.

 

Як святкавалі Аршанскую бітву

Ёсць па дарозе паміж Барысавам і Вільняй вёска Гайна, якая непасрэдна звязана са славутай Аршанскай бітвай, што адбылася на рацэ Крапіўне 8 верасня 1514 года.

У «Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых краёў», выдадзеным у Варшаве ў 1882 годзе, чытаем:

 

Старонка 4 з 8

Галоўная старонка - Лагойскі раён