Протокол генеральной визитации Беларучской церкви

Протокол генеральной визитации Беларучской церкви Успения Девы Марии (Минский уезд Минской губернии) 1819 г.

Из документа следует, что новое здание храма было построено незадолго перед 1773 г. на месте старой обветшалой церкви. Деньги и строительные материалы предоставил пан Францишек Оборский, крайчий Минского воеводства.

 

Вёскі Малыя і Вялікія Гаяны

Наваколле вёскі Гаяны згадваецца ў дакументах, пачынаючы з XVI ст. у 1551 годзе, як уласнасць Давыда Багданавіча Тоўкача i ў 1567 г. у пoпice войска ВКЛ, як землі, якія ляжаць на тэрыторыі Менскага павета Вялікага княства Літоўскага. Таксама Гаяны згадваюцца крыху пазней ў 1582 годзе ў Актах Віленскай Камісіі т. 36стар. 116. Заявленіе о покраже лошади съ Гоянского поля, при чемъ следы привели въ им. Павловичи.. У то час гэтая вёска (і некаторыя найбліжэйшыя) адносіліся да Беларуцкага маёнтку. Паводле актавых кніг Менскага градскага суду ў канцы XVI ст. мястэчка Бяларуч з найбліжэйшымі вёскамі прыналежылі княгіні Алёне Друцкай-Горскай.

 

Відагошч

Безыменная рачулка, пятляючы між пагоркаў, упадае ў вялікую сажалку, якую жывіць разам з паводкавымі водамі. Тут, па сучаснай дамбе, з металічнай па «вінту» засланкай, паміж бетанаваных берагоў i аж за граду ўзгоркаў праходзіць дарога з Відагоршчы ў Маркаўшчыну. А з правага боку застаюцца руіны старой цагельнай будовы. Сцены таўшчынёй у паўтара-два метры, скляпеністае паўсутарэнне, квадратныя невялічкія, перацягнутыя каванымі кратамі, акенцы — усё гэта каркас некалі вядомага відагоршчскага вадзянога млына.

 

Пераправа ля вёскі Рудня

Вёска Рудня (Лагойскага раёна) знаходзіцца на добра абжытым сухім левым беразе ракі Гайны. На яе правым, больш забалочаным беразе, як у мінулыя часы, так і зараз ніякіх пасяленняў не было. Да бліжэйшай вёскі Барысаўшчыны адсюль на прамую болей за пяць кіламетраў, а па дарогах — у паўтара — два разы далей. Тым не менш, нягледзячы на такую незаселенасць тамтэйшых месцаў гэта пераправа мае старую гісторыю і яе роля, магчыма, значна большая, чым мы можам меркаваць.

 

Астрашыцкі Гарадок і Тышкевічы

Па дарозе з Мінска ў Лагойск, на беразе невялікай лясной рачулкі Усяжа раскінулася маляўнічае мястэчка з меладычным названьнем Астрашыцкі Гарадок, гісторыя якога сыходзіць у глыбіню стагоддзяў. Калісьці тут на працягу стагоддзяў жылі графы Тышкевічы. Шмат цікавага хаваюць наваколлі Астрашыцкага Гарадка, вуснамі старажылаў распавядаючы пра далёкае мінулае.

 

Легенда пра Плешчаніцы

Недалёка ад сяла Плешчаніцы выцякала з зямлі крынічка. Вада ў ёй была чыстая і халодная. Глядзелі за крыніцай, нібы за жывой істотай. Да крыніцы прыходзілі і маладыя людзі, і старыя. Дзяцей усё павучалі, каб нічога дрэннага тут не задумалі зрабіць. Так праходзілі стагоддзі. Ды вось аднойчы ўсёткі здарылася бяда.

 

Вёска Камена і яе камень

Старажытнае паселішча размесцілася на правым беразе Віліі, каля мяжы Вілейскага і Лагойскага раёнаў. Праз яго праходзіць старажытны Даўгінаўскі тракт. У цэнтры Камена, у сотні метраў ад ракі, на падворку адной з сялянскіх хат ляжыць вялізны камень. Немалая частка гэтага сухапутнага айсберга знаходзіцца пад глебай.

 

Знішчаныя населеныя пункты Лагойскага раёна

Населеныя пункты Лагойскага раёна (у сучасных межах), знішчаныя ў час Другой сусветнай вайны з усім насельніцтвам.

 

Старонка 3 з 8

Галоўная старонка - Лагойскі раён