Лагойск
Як было не абраць людзям, якія жылі больш за тысячу год таму, маляўнічае мястэчка на правым беразе ракі Гайны для пабудовы паселішча? На месцы, дзе зараз знаходзіцца парк Тышкевічаў, размяшчаўся земляны вал, увянчаны дзядзінцам з бярвеністай сцяной. З высокіх узгоркаў, на дзесяткі кіламетраў вакол былі бачныя наваколлі — гэта і дапамагала Лагойску (Лагожаску) выконваць ролю умацавання, якое знаходзілася на шляху да Полацка заваёўнікаў, якія рухаліся з поўдня. Першапачатковая назва горада — «Логожьскъ». Паводле самага абгрунтаванага меркавання гэтая назва паходзіць ад ракі Лагаза, якая ўпадае ў Гайну, і суфікса «-ск». А ужо ў сваю чаргу назва Лагаза паходзіць ад слова «лагчына».
З тым часам, калі старажытны Лагойск уваходзіў у склад Полацкага княства, і звязаны першы ўспамін пра горад на старонках пісьмовай гісторыі. Пад час паходу, які датуецца 1078 годам, на Полацкае княства кіеўскі князь Уладзімір Манамах пісаў у сваім вядомым «Павучанні»:
Пожёг землю и повоевав до Лукомля и до Логожьска.
Наступны успамін «Логожьска» — 1127 год: унук Манамаха здзейсніў вялікі паход на Полацкую зямлю. Атрад лагажан быў захоплены ў палон, а горад пасля двух дзён аблогі «устрашившеся» здаўся.

Лагожск узяты
У 1180 годзе Лагожск стаў центрам Лагожскага княства — адной з доляў Менскага княства. Князямі тут былі Ўсяслаў Мікуліч у тым самым годзе, а Васілька Валадаравіч — у 1186 годзе, ён быў сынам менскага князя.
Апошнім успамінам пра горад у XII стагоддзі сталася змена князя ў 1186 годзе. З таго часу пісьмовыя ўспаміны пра Лагойск на працяглы час знікаюць. Зважаючы па археалагічных раскопах, якія праводзіліся ў
Новай вяхой у гісторыі Лагойска стаўся яго ўваход у склад Вялікага Княства Літоўскага ў першай чвэрці XIV стагоддзя. Пачаўся ланцужок пераходаў паселішча ад аднаго гаспадара да іншага. У канцы XIV стагоддзя горад з'яўляўся цэнтрам маленькай воласці ў ВКЛ, панаваў тут у той час літоўскі баярын Войшвіл. У 1387 годзе ўспамінаецца існаванне ў Лагойску праваслаўнага манастыра Яна Прадцечы. У тым самым годзе Скрыгайла атрымаў ад свайго старэйшага брата, князя Ягайлы Альгердавіча, землі цэнтральнай часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі. Сярод гэтых земляў апынуўся і Лагойск. Усяго праз пяць год, у 1392 годзе горад перайшоў у валоданне да вялікага князя ВКЛ Вітаўта. У пачатку XV стагоддзя пачалі з'яўляцца ўспаміны пра паселішчы каля Лагойска: Гайна, Корань, Гасцілавічы, Астрошыцы
Цяжкая доля спасцігла замак і горад у 1505 годзе: крымскія татары Махмет-Гірэя абрабавалі, спалілі Лагойск і забралі ў палон унукаў Аляксандра Чартарыйскага. Завяршальнай рысай, якая ледзь было не сталася апошнім успамінам пра Лагойск у гісторыі, стаў разбуральны паход войскаў Маскоўскага княства, на шляху ў якіх апынуўся шматпакутны горад.
У 1514 годзе Васіль Тышкевіч ажаніўся з унучкай Аляксандра Чартарыйскага. А ў 1528, потым 1531 годзе дзве часткі Лагойска перайшлі ад сёстраў князя Сямёна Чартарыйскага (сын Аляксандра Чартарыйскага) да пана Васіля Тышкевіча (Цішковіча), які і стаў першым уладальнікам горада з роду Тышкевічаў. У 1531–32 гг. Васіль пабудаваў у Лагойску новы замак, перабудаваў умацаванні і Багаяўленскую царкву. У 1569 годзе Васіль Тышкевіч атрымаў ад вялікага князя ВКЛ і караля польскага Жыгімонта II Аўгуста графскі тытул «на Лагойску і Бярдзічаве».

Васіль Тышкевіч
Пасля смерці першага
Цяжкі перыяд у гісторыі горада — вайна Расіі з Рэччу Паспалітай. У 1655 годзе горад пасля пяці год акупацыі быў знішчаны рускім войскам. Пасля гэтага і

Базарны шлях у Лагойску
XVIII стагоддзе для Лагойска сталася таксама разбуральным. У маі 1708 году ў час Паўночнай вайны (
У 1793 годзе Расія і Прусія падпісалі канвенцыю пра другі падзел Рэчы Паспалітай і тэрыторыя сучаснага Лагойскага раёна згодна гэтаму дакументу адыйшла да Расіі. Валодалі Лагойскам у той час Жмудскі каштэлян (кіруючы замкам і прылеглымі тэрыторыямі) Станістаў і былы канцлер ВКЛ Вінсэнт Тышкевічы. Дамінік Феліцыянавіч Тышкевіч, наступны ўладар горада, передаў права валодання свайму меньшаму брату — Пію Феліцыянавічу. Ён і надаў, магчыма, самы моцны штуршок для ўсебаковага развіцця Лагойска. Пій Тышкевіч — маршалак шляхты Барысаўскага павету, ганаровы чалец Віленскай Археалагічнай камісіі, бацька найвядомейшых беларускіх археолагаў і этнографаў Канстанціна і Яўстаха. Граф пражыў працяглае жыццё 102 года з 1756 да 1858 году. Менавіта яго намаганнямі ў 1815 годзе быў пабудаваны новы вялізны ампірны палац, муры якога можна ўбачыць зараз у Лагойскім парку Тышкевічаў.

Палац Тышкевічаў. Літаграфія 1883 года
Другая палова XIX стагоддзя для Лагойска характэрная адчыненнем ткацкай і сельскагаспадарчай фабрык; меднага і скуранога заводаў; банка, вадзянога млыну, крамаў і шмат чаго іншага. У 1918 годзе Лагойск акупавалі нямецкія войскі, у 1920 — польскія. Прыход савецкай улады на Лагойшчыну быў адзначаны сялянскім вандалізмам. Тышкевічы, якія ўзнялі горад на еўрапейскі ўзровень, вымушаны былі пакінуць горад.
У 1924 годзе Лагойск стаў цэнтрам Лагойскага раёна, а ў 1938 атрымаў статус гарадскога пасёлка. У 41–44 гг. Лагойск займалі немцы.
1943 год

