Праўда пра партызанаў. Частка 4

Спрабуючы патрапіць у партызанскі атрад, шматлікія жанчыны зусім не імкнуліся «біць ворага». «Нашыя слаўныя маладзіцы-партызанкі», як іх звалі ў справаздачах, выконвалі функцыі абслугоўваючага персаналу. Яны пралі і чынілі вопратку, даглядалі за быдлам і лячылі людзей. Гэтай долі можна было пазбегнуць, удала «выйшаўшы замуж». Камандзір альбо камісар валодалі неабмежаванай уладай. Па іхнім загадзе любы селянін абавязаны быў зняць з сябе адзіныя боты, а партызан — пайсці на небяспечнае заданне, каб здабыць жанчыне камандзіра шаўковыя панчохі.

Няправільна выкарыстоўваецца ў партызанскім атрадзе жанчына, — пісаў Цімчук. Як правіла, яны з’яўляюцца альбо кухаркамі, альбо „жонкамі“ камандзіраў. Гэтыя „жонкі“ адмоўна ўздзейнічаюць на байцоў. Для іх імкнуцца дастаць лепшыя прадукты і прыстойную вопратку, а ўсё гэта трэба адабраць ад сялян. Калі ў селяніна возьмеш боты, кашулю альбо штаны — гэта палова бяды. Але калі бяруць сукенкі альбо жаночую вопратку, гэтае вялікае незадавальненне. Усе сяляне ведаюць становішча жанчын у атрадзе.

«Выходзячы замуж», юныя партызанкі вырашалі не толькі свае асабістыя праблемы: яны атрымоўвалі магчымасць падхарчаваць і апрануць сваякоў. «Гаспадарчыя аперацыі» часам праводзіліся менавіта для таго, каб набраць «сваякам» прадуктаў і апрануць «жонку». Начальнік штаба Якаў Чумакоў (адзін з тых, каго звалі «падхалімамі Варанянскага») «з мэтай задаволіць асабістыя запатрабаванні сваёй жонкі, не маючы на гэта ніякага права, паслаў двух партызанаў за гарнітурамі, у выніку чаго партызан Ягораў быў забіты немцамі».

Алена Анкуда. Невядомая вайна

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Гісторыя горада - Войны - Праўда пра партызанаў. Частка 4