Праўда пра партызанаў. Частка 2

Партызанскі атрад імя Катоўскага з’явіўся ў Лагойскім раёне ў снежні 1942 года і амаль адразу стаў вядомы. Праславілі яго зусім не баявыя аперацыі. Паводле інфармацыі ўпаўнаважаных адмысловага аддзела атрада (супрацоўнікаў НКУС) і шматлікіх заяваў сялян камандзір атрада Мітрафан Красненкаў «арганізаваў пад выглядам выведкі Менска групу сваіх „партызан“ і заняўся гандлям народным дабром».

Партызаны атрада марадзерствавалі, забіраючы ў вёсках тое, што сяляне здолелі зберагчы ад немцаў, і вазілі на менскія кірмашы.

Было прададзена 10 сялянскіх канёў, 10 БРС, пару дзесяткаў авечак, хлеба і інш. За нагандляваныя грошы даставаліся ў неабмежаванай колькасці гарэлка („Руская горкая“), папяросы, парфума, пудра, тытунь, жаночыя панчохі, туфлі, скуры хром на тры паліто для камандзіра атрада і сёе-каму з начальства штаба брыгады.

Каб рэалізоўваць тавар ў атрад у красавіку было прынята два цыгана, якія ўвесь час знаходзіліся ў горадзе «на выведцы». У ліпені пра дзеяньні Красненкава стала вядома ў райкаме. Пачалося следства. Прызначаныя камісары не толькі пацвердзілі першапачатковы матэрыял, але і дадалі шмат новага. Аднак паказальнага працэсу не атрымалася.

Каб не дамагчыся дакладных дадзеных аб колькасці прададзенага народнага дабра, партызан Наседкін забівае двух цыган за „выкрыццё явачных кватэр“. Партызана Кавалёва за тое, што ён спрабаваў распавесці сёе-тое пра гэтую злачынную дзейнасць, арыштоўваюць і выганяюць у грамадзянскі лагер. Справа змазваецца.

Гэта не адзіны «кампрамат», які быў сабраны на партызанаў атрада імя Катоўскага. Камандзір роты Цыганкоў, ужо прысуджаны раней умоўна да растрэлу за марадзёрства, прайграў аднойчы бой з паліцаямі, пасля чаго «раз’юшыўся і даў загад падпаліць вёску Стайкі. Сяло падпалілі праз хату. Згарэла 64 сялянскія двары». Начальнік штаба Ўладзімір Кабылкін жорстка збіў селяніна — за тое, што той «сшыў яму шапку не такую, як ён жадаў». У сваёй скарзе селянін, нават не спадзяючыся на тое, што яго крыўднік будзе пакараны, напісаў: «Ну што ж, пакуль прыйдзецца патрываць такія нягоды, таму што на сённяшні дзень нікога няма вышэй за яго, а таму ён што захоча, то і зробіць з любым грамадзянінам».

Алена Анкуда

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Галоўная старонка - Гісторыя горада - Войны - Праўда пра партызанаў. Частка 2